ЧЭРВЕНЬСКАЯ АФІША. ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ!

 

Стала прыбаўляць цёплых сонечных дзён. Хутка прыйдзе доўгачаканае лета. Коласаўскі тэатр працягвае радаваць сваіх гледачоў як новымі спектаклямі, так і пастаноўкамі ранейшых гадоў і прапануе пазнаёміцца з афішай на чэрвень.

1 чэрвеня (19:00) на камернай сцэне – меладрама «МАТЫЛЁК…МАТЫЛЁК…» Альда Нікалаі.

 

Лёгка порхаючы па жыцці, Эдда (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова) прывыкла да раскошы. Але старасць мае свае асаблівасці. Адзінокая Эдда штовечар чакае гасцей, але ніхто не прыходзіць, не тэлефануе... Толькі пакаёўка Фока (Ніна Обухава) пастаянна слухае расповяды сваёй гаспадыні пра цудоўную маладосць і багатае жыццё. Аднойчы да Эдды заходзіць малады чалавек Эліа (Дзмітрый Каваленка) і прымушае яе ўзгадаць мінулае, усе моманты, якія яна хацела забыць назаўжды...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

2 чэрвеня (19:00) на камернай сцэне – прэм’ера музычнага вечара «ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА».

 

Калі чуеш песню, то ўзгадваеш нейкія моманты са свайго жыцця, месцы, дзе калісьці быў, ці знаёмых людзей. Свет пастаянна мяняецца, а песні і звязаныя з імі ўспаміны застаюцца.

Падчас музычнага вечара «Душэўная размова» ва ўтульнай атмасферы камернай сцэны гучаць вядомыя песні, артысты-коласаўцы распавядаюць пра іх цікавыя гісторыі, дзеляцца асабістымі ўспамінамі, жартуюць... «Ты у меня одна», «Не исчезай...», «На Тихорецкую», «У природы нет плохой погоды»... І самае галоўнае, што ўсім вядомыя песні яднаюць, адкрываюць блізкасць паміж людзьмі, нараджаюць пачуццё супольнасці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

3 чэрвеня (19:00)  на вялікай сцэне вы зможаце ўбачыць жыццёвыя гісторыі «ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ».

 

Спектакль складаецца з пяці гісторый паводле апавяданняў Шукшына – «Раскас», «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Боцікі», «Восенню». Героі новай пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта выказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Усё аб’яднана адной тэмай – каханне. Яно не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

4 чэрвеня (12:00) на камернай сцэне – музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА І ДЫНАЗАЎРЫК» па п’есе Аляксея Якімовіча.

 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казк ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты (Уладзіслаў Жураўлёў) вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля (Раіса Грыбовіч / Зінаіда Гурбо) і Зюзя-Зімавіца (Генадзь Гайдук). Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка (Яўген Бераснеў / Дзмітрый Філімоненкаў) і Сняжана (Ніна Обухава / Алёна Чыстабаева).

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

7 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне – іранічная мілая драма «ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ» Фёдара Палачаніна.

 

Вясковая дзяўчына Ала (Тамара Краснабаева-Чарняк / Ніна Обухава) выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем (Яўген Бераснеў / Арцём Блахін). Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

14 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне – камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

 

Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці (Вікторыя Шамардзіна) думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам (Арцём Блахін). Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

15 чэрвеня (19:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ…».

 

Старадаўні раманс не можа не кранаць, не хваляваць сапраўды чулыя душы. Бо і сам ён споведзь – душэўная, узнёслая. Музычна-паэтычны вечар «Не искушай меня без нужды...» дае магчымасць прыгадаць, быццам упершыню адчуць, хараство старадаўняга класічнага раманса і перлінаў паэтычнага слова.

Пад час вечара гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

17 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне – камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / Юрась Цвірка). Яго дачка Мэгі (Тамара Краснабаева-Чарняк / Святлана Сухадолава), сапрана тэатра Дзіяна (Наталля Саламаха-Конанава) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Бераснеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

21 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне – «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ» паводле аднаактовых п’ес-жартаў Антона Чэхава.

 

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін (Генадзь Гайдук) – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

«Юбілей»
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч (заслужаны артыст РБ Георгій Лойка), з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў) займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Наталля Аладка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..

«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

22 чэрвеня (19:00) на камернай сцэне – кухонны трылер «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» па п’есе выдатнага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха.

 

У спектаклі смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) і самотная, няшчасная дачка Морын (Анжаліка Баркоўская). Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

26 чэрвеня (18:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар «КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...».

Гэта не проста музычна-паэтычны вечар, а цэлая паэма пра каханне – у песнях, вершах і лістах.

Вядомыя песні 40-50-х артысты і гледачы спяваюць разам – «Тёмная ночь», «Давай закурим», «И где же вы теперь, друзья-однополчане?», «Журавли», «Синий платочек»… І не раз абціраюць слёзы, перахоплівае дыханне, голас… Ад болю, якую пакінула вайна ў сэрцах многіх. Ад радасці за тое, што ўсёпераможнае Каханне – вечнае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

28 чэрвеня (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

29 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне адбудуцца гастролі артыстаў тэатра і кіно (г.Масква, Расія). Вы зможаце ўбачыць камедыю Віктара Аіма «ВЫПАДКОВАЕ ТАНГА».

 

Для жанчыны – жыццё, не толькі пастаянная гульня, гэта і яе спосаб захаваць сваю істоту, сваю ўнікальную сутнасць у нашым вар'яцкім свеце.

Свецкая вечарына. Сварка з каханым. Ноч. Туман. Хуткасць 220 км у гадзіну і... заканамерны фінал. Сядаючы за руль аўтамабіля, маладая кабета (Марыя Бярсенева) ўсведамляла, чым усё можа скончыцца, але не магла прадугледзець, што чакае яе пасля жыцця. Рай ці пекла? Гульня ў тэставанне з анёлам (Міхаіл Хімічоў), у якой ідзе рахунак на балы, і вызначыць лёс гераіні. У гэтым спаборніцтве шануюцца шчырасць, праўдзівасць і ўменне пазбягаць банальнасці.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

30 чэрвеня (19:00) на вялікай сцэне – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Чакаем у Коласаўскім тэатры!

Сачыце за афішай!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка