«ЧАРОЎНЫ ХЛОПЧЫК» – ЦІКАВАЯ КАЗКА НА НОВЫ ГОД!

 

Снег яшчэ не пайшоў, але ўсе ўжо думаюць, як радасна адзначыць навагоднія святы. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прапануе святкаваць самыя чароўныя зімовыя дні разам з артыстамі-коласаўцамі. Сёлета для сваіх юных гледачоў і іх бацькоў тэатр рыхтуе цікавую гісторыю «Чароўны хлопчык» па п’есе Алеся Замкоўскага.

Юныя віцебчане! Нашыя самыя цікаўныя гледачы! Рыхтуйце вершы, песні, танцы, каб парадаваць коласаўцаў у Новы год! Бярыце з сабой маму і тату, каб разам павесяліцца ў магічнай атмасферы тэатра!

Цікавая казка «Чароўны хлопчык» расказвае пра Міхала і Ганну, якія жывуць адны, без дзяцей… Нават Пеўня, хоць той зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца займець сына? Канешне, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку…

Хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, канешне, што здарыцца, калі заспявае Певень? Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.

Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык спектакля – Андрэй Жыгур. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Сяргея Талкача.

У спектаклі занятыя Арцём Герак / Уладзіслаў Жураўлёў (Міхал), Вікторыя Шамардзіна (Ганна), Антон Бараноўскі (Максімка), Юрась Цвірка (пан Яўхімоўскі), Юлія Крашэўская / Ніна Обухава (шаптуха Аўдоцця), Яўген Бераснеў / Аляксандр Казлоў (Хохлік), Міхаіл Асанаў / Герман Дымарэцкі (Вогнік), Арцём Блахін (Певень).

Узроставае абмежаванне – 6+.

Паказы спектакля «Чароўны хлопчык» адбудуцца
18 снежня 2021 года – 14:00
19 снежня 2021 года – 11:00 і 14:00
25 снежня 2021 года – 11:00 і 14:00
26 снежня 2021 года – 11:00, 14:00 і 17:00
8 студзеня 2022 года – 14:00
9 студзеня 2022 года – 14:00

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) 
і на сайце kvitki.by.

Пасля кожнага паказу спектакля – навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
З удзелам казачных персанажаў і, канешне, Дзеда Мароза і Снягурачкі!

СВЯТКУЙЦЕ НОВЫ ГОД РАЗАМ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X