ЧАЛАВЕК ТЭАТРА, АСІСТЭНТ РЭЖЫСЁРА СВЯТЛАНА МІКАЛАЕЎНА ДАШКЕВІЧ АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
шчыра і ад усяе душы віншуе з юбілеем
сапраўднага чалавека тэатра,
асістэнта рэжысёра Святлану Мікалаеўну Дашкевіч!
Святлана Мікалаеўна прысвяціла Коласаўскаму тэатру ўсё сваё жыццё. На працягу многіх год ён з’яўляецца для яе родным домам. На любой пасадзе ў тэатры – будзь то кіраўнік літаратурнай часткі, літаратурны рэдактар, загадчык трупы альбо асістэнт рэжысёра – яна заўсёды робіць сваю справу старанна, добрасумленна, прынцыпова, самааддана.
Святлана Мікалаеўна ўпэўненая: «Нас абавязкова ўратуе любоў, паколькі, як адзначыў брытанскі драматург Рональд Харвуд, «мастацтва не мае сэнсу, калі яно не выводзіць з адчаю і не вымушае біцца нашыя сэрцы».
Зычым Святлане Мікалаеўне шчодрага здароўя, незлiчонага багацця, шмат доўгiх гадоў жыцця! Хай будзе больш падстаў для ўсмешак і добрага настрою! Няхай у жыцці будуць верныя сябры! І галоўнае – зычым вялікіх зямных радасцей і ўсяго толькі самага лепшага!
Няхай прынясуць дабро гэтыя вершаваныя радкі Сяргея Законнікава!
Вецер галін не хістае,
Звонкім лісцём не шуршыць.
Восень жыве залатая
I на зямлі
і ў душы.
Лёт павуцінкі іскрыстай,
Першага інею след.
Моўчкі,
Празрыста ўрачысты,
Свеціцца мудрасцю свет.
I ў безгалоссі прыроды,
Пэўна, ясней, чым калі
Рэхам адклікнуцца годы,
Што ў гэты дзень прывялі.
Вецер галін не хістае,
Кружаць лісцёвыя сны...
Восень ідзе залатая,
Восень з паглядам вясны.


















Добавить комментарий