ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ У ЛЮТЫМ!

Надыходзіць апошні месяц зімы. Пакуль яшчэ далёка да вясны, але цёплая атмасфера тэатра вас па-вясноваму сагрэе і палепшыць настрой. У лютым 2022 года коласаўцы прапануюць вам спектаклі на самы розны густ.

1 лютага (19:00) на камернай сцэне – монаспектакль «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» вядучага майстра сцэны, актрысы Зінаіды Гурбо.

 

Тэатральная споведзь складаецца з трох навел вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча.

Першая – «Незагойная рана» народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. Другая – «Memento mori» Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак, вельмі нагадваюць жудасную трагедыю Хатыні. Трэцяя – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

2 лютага (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

4 лютага (19:00) на камернай сцэне – кухонны трылер «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» па п’есе выдатнага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха.

 

У спектаклі смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) і самотная, няшчасная дачка Морын (Анжаліка Баркоўская). Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

5 лютага (18:00) на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра - артысты расійскага тэатра і кіно (г.Масква) са спектаклем «ЛЮБОЎНЫЯ ІНТРЫГІ» па п’есе Эжэна Лабіша.

 

Не нарадзіся прыгожай, а нарадзіся шчаслівай!.. У гэтым пераканалася ўдава Мухіна. Гуляка-архітэктар Лешчыкаў часта наведваецца да яе ў госці. І невыпадкова… У яго раман з яе суседкай, замужніцай, якая жыве паверхам вышэй. Мухіна загарэлася каханнем да архітэктара, а ён… чакае таемнага сігналу зверху, каб кінуцца ў любоўныя абдымкі сваёй пасіі… Так магло б працягвацца бясконца доўга, але ўмяшаўся выпадак. Лешчыкаву сватаюць багатую нявесту… Усё было б добра, калі б не раганосец-муж. І закруцілася любоўная карусель!..

Недарэчныя сітуацыі, легкадумныя персанажы, смешныя дыялогі даставяць гледачу нямала вясёлых хвілін…

Спектакль ідзе на рускай мове.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

6 лютага (18:00) на вялікай сцэне – камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

 

Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці (Вікторыя Шамардзіна) думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам (Арцём Блахін). Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

8 лютага (19:00) на камернай сцэне – спектакль «ВАЎКАЛАК» паводле аднайменнага апавядання Яна Баршчэўскага з кнігі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Жанр спектакля – шлях навяртання.

 

Стары чалавек (Пятро Ламан) праз гады ўспамінае сваё мінулае. Ён быў юнаком (Дзмітрый Каваленка) і кахаў Алёну (Алена Чыстабаева). Тады і яна прыгарнулася да яго. Але з’явіўся служка пана Ілля (Арцём Блахін), разбурыў прыгожую гісторыю жаданнем валодаць і прымусам узяў Алёну ў жонкі. Смутак ахапіў галоўнага героя. А на сваім вяселлі Ілля плоціць Арцёму (Яўген Бераснеў), каб той прапанаваў нешчасліваму юнаку выпіць загаворанай гарэлкі. Моцная крыўда і атрута нараджаюць у юнака жаданне помсты. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А сам ён пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

13 лютага (18:00) на вялікай сцэне – камедыя «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» па п’есе Браніслава Нушыча.

 

Жывата Цвіёвіч (Юрась Цвірка), чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада (Дзмітрый Каваленка) на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт (Яўген Бераснеў). Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку (Святлана Сухадолава) з дзіцем…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.       

17 лютага (19:00) на камернай сцэне – меладрама «МАТЫЛЁК…МАТЫЛЁК…» Альда Нікалаі.

 

Лёгка порхаючы па жыцці, Эдда (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова) прывыкла да раскошы. Але старасць мае свае асаблівасці. Адзінокая Эдда штовечар чакае гасцей, але ніхто не прыходзіць, не тэлефануе... Толькі пакаёўка Фока (Ніна Обухава) пастаянна слухае расповяды сваёй гаспадыні пра цудоўную маладосць і багатае жыццё. Аднойчы да Эдды заходзіць малады чалавек Эліа (Дзмітрый Каваленка) і прымушае яе ўзгадаць мінулае, усе моманты, якія яна хацела забыць назаўжды...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

18 лютага (19:00) на вялікай сцэне – драматычная камедыя «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ» сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава.

 

Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Спектакль – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

Спектакль атрымаў некалькі дыпломаў на першым міжнародным онлайн-фестывалі «Театр@льный круг» (Ліпецк, Расія, 2020).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-91) або на сайце kvitki.by.

19 лютага (18:00) на вялікай сцэне – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

20 лютага (18:00) на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

22 лютага (19:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ…».

 

Каханне – боскі дарунак. Святло, да якога імкнецца кожны. Якая дзівосная падзея адбываецца паміж жанчынай і мужчынам, калі іх вянчае арэол нябеснай любові! І як самотна блукае, не знаходзячы сабе прытулку, душа, пазбаўленая высокага пачуцця... Успаміны маланкава адсылаюць нас у той час, дзе было згублена галоўнае, без чаго немагчыма дыхаць. Дзве жанчыны вяртаюць нас да той мары, да таго ідэалу мужчыны, які, магчыма, яны згубілі ці проста не сустрэлі. Іх успаміны пра мінулае і страчанае даюць спадзяванне на будучае, запэўніваюць, наколькі мы павінны быць беражлівымі і ўважлівымі адно да аднаго.

Пад час вечара гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

23 лютага (19:00) на вялікай сцэне – дэтэктыў сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» Рабэра Тама.

 

Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?

Жонка (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова), яе сястра (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), цешча (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова), дзве дачкі (Святлана Сухадолава, Алёна Чыстабаева), дзве служанкі (Святлана Жукоўская, Ульяна Ацясава) і родная сястра ахвяры (Вольга Куляшова) – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

25 лютага (19:00) на вялікай сцэне – інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

Малады акцёр Вілен (Яўген Бераснеў) занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс (Дзмітрый Каваленка).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

27 лютага (18:00) на вялікай сцэне – камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / Юрась Цвірка). Яго дачка Мэгі (Тамара Краснабаева-Чарняк / Святлана Сухадодава), сапрана тэатра Дзіяна (Наталля Саламаха-Конанава) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Берансеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка