ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ У ЛІСТАПАДЗЕ!

 

У лістападзе 2021 года Коласаўскі тэатр працягвае паказваць спектаклі для сваіх любімых гледачоў і радаваць іх як новымі пастаноўкамі, так і спектаклямі мінулых гадоў.

2 лістапада (19:00) – інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

3 лістапада (19:00) – камедыя-фарс «КАХАННЕ І ПАДАТКІ» па п’есе амерыканскіх драматургаў Уільяма ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі».

 

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтым, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

4 лістапада (19:00) на камернай сцэне – кухонны трылер «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» па п’есе выдатнага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха.

 

У спектаклі смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная, няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

5 лістапада (19:00) на камернай сцэне – спектакль «МЕТРО» па п’есе сучаснага беларускага драматурга Аляксандра Савухі.

 

Паспяховы бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на важную сустрэчу ў метро. Нечакана для сябе ён трапляе ў нейкі падземны ірэальны горад. Тут ён сустракае і простых людзей, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных ахоўнікаў парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону, Дзіма гатовы на многае. Ён вельмі жадае выйсці да святла. Але ці магчыма гэта?..

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

6 лістапада (12:00) на камернай сцэне для маленькіх гледачоў – музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА і ДЫНАЗАЎРЫК» па п’есе Аляксея Якімовіча.

 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

6 лістапада (18:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар «ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ – И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...»

 

Старадаўнія мелодыі, узвышаныя радкі сплятаюцца ў адзіную споведзь душы. «Но я вас всё-таки люблю…», «Только раз бывают в жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пецёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Вярцінскі…

Гучыць каханне, замірае на вуснах і ажывае ў песні, узносіцца да нябёсаў і томіцца ў сэрцы… І нікога не пакідае абыякавым.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

11 лістапада (19:00) – гастролі прадзюсарскага цэнтра «Усё добра» (г.Масква, Расія). Увазе гледачоў бліскучая камедыя «АВАНТУРЫСТКА, АБО ЯК ЗНАЙСЦІ МУЖА».

 

У кватэру дырэктара турыстычнага агенцтва ўрываецца дзіўная асоба. Гаспадар спрабуе яе справодзіць, але тая настойвае, што ў іх у мінулым здарыўся курортны раман. Мужчына адмаўляе якую-небудзь сувязь з ёй. Пачынаюць узнікаць непаразуменні і недарэчныя сітуацыі. Героі раздзіраюцца паміж сем'ямі і першым каханнем… Раптам аказалася, што гэта сустрэча ўтойвае ў сабе таямніцу…

Займальны сюжэт, непрадказальныя персанажы, смешныя дыялогі даставяць гледачу сапраўднае задавальненне і падораць выдатны настрой!

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

13 лістапада (18:00) – камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

21 лістапада (18:00) – галоўная падзея ў лістападзе і ў 2021 годзе ўвогуле. У дзень 95-годдзя з дня заснавання Коласаўскага тэатра запрашаем на прэм’еру трагікамедыі «ЦІЛЬ» па п’есе Рыгора Горына, які ў сваю чаргу скарыстаў сюжэт вядомага рамана Шарля дэ Кастэра.

Калісьці яго бацькам Клаасу і Саоткін прадказалі, што ў іх сям’і народзіцца герой Фландрыі. Так і адбылося – гаварун і весялун Ціль з цягам часу пераўтвараецца ва ўзор мужнасці і свабодалюбства, у героя, здольнага гаварыць праўду – праз лёгкія насмешкі і саркастычныя выказванні. Творца па сутнасці, Ціль жартуе і змагаецца з хлуснёй у неспрыяльных умовах росквіту іспанскай інквізіцыі і вайны. Ролю Ціля Уленшпігеля выконвае вядучы майстар сцэны Яўген Бераснеў.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

23 лістапада (19:00) на камернай сцэне – дзічына «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ» Дона Нігра.

 

Кожная з 10 міні-п’ес, што ўключана ў спектакль, распавядае як быццам пра жывёлін, але маюцца на ўвазе, канешне ж, людзі, якія не ўпісваюцца ў пэўнае чалавечае, грамадскае, сацыяльнае асяроддзе. І ўсе яны імкнуцца адшукаць у сабе чалавека. Зверы – гэта ўсяго толькі знак, метафара тых ці іншых сцэнічных вобразаў.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

24 лістапада (19:00) на камернай сцэне – меладрама «МАТЫЛЁК…МАТЫЛЁК…» Альда Нікалаі.

 

Лёгка порхаючы па жыцці, Эдда прывыкла да раскошы. Але старасць мае свае асаблівасці. Адзінокая Эдда штовечар чакае гасцей, але ніхто не прыходзіць, не тэлефануе... Толькі пакаёўка Фока пастаянна слухае расповяды сваёй гаспадыні пра цудоўную маладосць і багатае жыццё. Аднойчы да Эдды заходзіць малады чалавек Эліа і прымушае яе ўзгадаць мінулае, усе моманты, якія яна хацела забыць назаўжды...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

25 лістапада (19:00) на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

 

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

26 лістапада (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

27 лістапада (18:00) – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

28 лістапада (18:00) – жыццёвыя гісторыі «ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ» паводле апавяданняў Васіля Шукшына.

 

У штодзённым мітуслівым свеце мы нярэдка забываемся, што адна з самых каштоўных з’яў – каханне, любоў. Часцей за ўсё надае сэнс хуткаму жыццю-існаванню менавіта гэтае вялікае пачуццё. Сёння, у час панавання прыбытку і поспеху, пра гэта варта казаць уголас як ніколі. Героі пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта выказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Усё аб’яднана адной тэмай – каханне. Яно не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

30 лістапада (19:00) – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

 

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка