ЧАКАЕМ НА СПЕКТАКЛЯХ У КРАСАВІКУ!

 

Поўным ходам ідзе вясна. Другі вясновы месяц, мы ўпэўнены, падорыць вам вам не толькі  добрае надвор’е, але і  лепшыя перамены. Мабыць, гэтаму паспрыяе і цёплая атмасфера тэатра. У красавіку 2022 года коласаўцы прапануюць вам шмат сцэнічных твораў, якія, спадзяемся, уздымуць ваш настрой.

1 красавіка (19:00) на вялікай сцэне –  камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

 

Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці (Вікторыя Шамардзіна) думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам (Арцём Блахін). Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

2 красавіка (12:00) на камернай сцэне для юных гледачоў і іх бацькоў - музычная казка «ВЯДЗЬМАРКА І ДЫНАЗАЎРЫК» Аляксея Якімовіча.

 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казка ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты (Уладзіслаў Жураўлёў) вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля (Раіса Грыбовіч / Зінаіда Гурбо) і Зюзя-Зімавіца (Генадзь Гайдук). Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка (Яўген Берансеў) і Сняжана (Ніна Обухава / Алёна Чыстабаева).

Узроставае абмежаванне – 0+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.       

2 красавіка (18:00) – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

3 красавіка (18:00) на вялікай сцэне – камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / Юрась Цвірка). Яго дачка Мэгі (Тамара Краснабаева-Чарняк / Святлана Сухадолава), сапрана тэатра Дзіяна (Наталля Саламаха-Конанава) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Бераснеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

8 красавіка (19:00) на камернай сцэне - монаспектакль «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» актрысы Зінаіды Гурбо.

 

Тэатральная споведзь складаецца з трох навел вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча.

Першая – «Незагойная рана» народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. Другая – «Memento mori» Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак, вельмі нагадваюць жудасную трагедыю Хатыні. Трэцяя – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

9 красавіка (18:00) на камернай сцэне - міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

 

…Яна (Наталля Аладка) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

10 красавіка (18:00) на камернай сцэне – музычна-паэтычны вечар…«ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ – И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА…».

 

Што можа быць даражэй за каханне? Мы ўсё жыццё памятаем пра першае светлае пачуццё, з трапятаннем называем імя чалавека, які адкрыў у нас жаданне ляцець да зор, здзяйсняць самыя вар’яцкія ўчынкі, верыць і жыць. Мы памятаем пакуты і боль растання, але ўсё адно імкнемся кахаць і абавязкова – быць каханымі.

Музычна-паэтычны вечар «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова…» напоўнены вядомымі вершамі і рамансамі. Старадаўнія мелодыі, узвышаныя радкі сплятаюцца ў адзіную споведзь душы. «Но я вас всё-таки люблю…», «Только раз бывают в жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пецёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Вярцінскі…

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

12–13 красавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

12 красавіка (19:00) на вялікай сцэне - лірычная камедыя «НЯБЕСНЫ ЦІХАХОД»  па п’есе Аляксея Якаўлева (вершы Вячаслава Вербіна) «Я люблю цябе, эскадрылля». Яе сюжэт добра знаёмы, асабліва старэйшаму пакаленню гледачоў па аднайменнаму фільму, што выйшаў на экраны ў 1945 годзе.

 

Трое дружбакоў – франтавых лётчыкаў – далі адзін аднаму моцнае мужчынскае слова: не ўлюбляцца да канца вайны. Але што рабіць, калі кожныя абяцанні і зарокі здольныя развеяцца як воблака, калі на гарызонце з'яўляюцца выдатныя дзяўчыны? І не проста дзяўчыны, а амаль што анёлы. Дый крылы ў іх ёсць – іх дакладных самалётаў, «нябесных ціхаходаў» – лёгкіх начных бамбавікоў «У-2». Эх, і собіла ж маёра Булачкіна стаць камандзірам «жаночай» эскадрыллі!

У спектаклі гучаць песні Васіля Салаўёва-Сядога.

Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

13 красавіка (19:00) на вялікай сцэне - камедыя «КАХАННЕ БЕЗ ТАРМАЗОЎ» сучаснага беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага.

 

Гледачоў чакае яркая гісторыя пра незвычайны любоўны трохкутнік, вяршыняй якога робіцца маладая кабета з вельмі нечаканымі рашэннямі, учынкамі і вывадамі. Ад яе кахання не выратавацца, як і ад дарожна-транспартнага здарэння за імгненне да таго, як яно адбудзецца! Героі спектакляпражываюць сюжэтныя перыпетыі і на сцэне, і на кінаэкране, дзе робяцца персанажамі любімых культавых фільмаў.

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

16 красавіка (18:00) рамантычная камедыя «САМАЯ ЖАДАНАЯ» па п’есе Сяргея Гіргеля «Самая-самая» паводле французскай драматургіі.

 

Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякія жыццёвыя вабікі не заменяць творчай душы блізкага, дарагога табе чалавека.

 …Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье (народны артыст Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Кокштыс) шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны (Наталля Аладка), ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда (Арцём Блахін) – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.  

17 красавіка (18:00) на камернай сцэне – міні-серыял для мужчыны і жанчыны «АСЕННІ ROCK'N'ROLL» па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

  

…Яна (Наталля Аладка) запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён (заслужаны артыст РБ Вячаслаў Грушоў). Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

19 красавіка (19:00) – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта (Юрась Цвірка), таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

22 красавіка (19:00) на камернай сцэне – кухонны трылер «КАРАЛЕВА ПРЫГАЖОСЦІ З ЛІНЭНА» па п’есе выдатнага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха.

 

У спектаклі смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова) і самотная, няшчасная дачка Морын (Анжаліка Баркоўская). Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком».

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

30 красавіка (18:00) – фантастычная гісторыя «СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ» Андрэя Курэйчыка.

 

Падчас моцнага дажджу ў двары простых людзей Пелаё (Цімур Жусупаў) і Элісэнды (Тамара Краснабаева-Чарняк) з’явіўся стары сеньёр... з вялізнымі крыламі (Генадзь Гайдук). Навошта ён тут? Можа, з неба прыляцеў або з іншай планеты? Ды і размаўляе «крылаты» на незразумелай мове. Сапраўдны цуд!

Вестка пра невытлумачальнае дзіва хутка разляцелася навокал. Разам з усімі вельмі цікавіцца «нябесным госцем» паважаны мясцовы пастыр, айцец Гансага. Ён нават дасылае ліст у Рым, каб нарэшце высветліць, анёл усё ж такі сышоў на зямлю ці нехта іншы… І што з ім цяпер рабіць – зарабіць на гэтым відовішчы паболей грошай ці ажаніць з дачкой аднаго з сялян, каб стварыць пакаленне новых звышнатуральных істот?

Фантастычная гісторыя насычана камедыйнымі і лірычнымі сцэнамі, скрозь якія прасочваецца галоўнае пытанне: ці застанецца сеньёр з вялізнымі крыламі побач з людзьмі?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка