«ЦАЛУЙ МЯНЕ, КЭТ!». ПРЭМ’ЕРА Ў МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА

 

Другім спектаклем, які абмяркоўваўся на прэс-канферэнцыі, што адбылася ў тэатры імя Якуба Коласа 17 сакавіка, стала музычная камедыя «Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта амерыканскіх драматургаў і кінасцэнарыстаў Сэмюэла і Бэлы Співак.

Міхась Краснабаеў, мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр-пастаноўшчык спектакля:

– Гэтую пастаноўку мы рыхтуем да Міжнароднага дня тэатра, які ўсе будзем адзначаць 27 сакавіка. У цэнтры расповеду – адносіны мужчыны і жанчыны ў тэатральным аздабленні. Глядач, вядома, пазнае, вядомы сюжэт камедыі Шэкспіра «Утаймаванне наравістай», які іграецца ходам дзеяння, і характары галоўных герояў – Фрэда і Лілі, якія вельмі падобныя да Пятруча і Катарыны. Сюжэт шэкспіраўскага твора пераплятаецца з гісторыяй жыцця акцёраў, і фінал спектакля такі ж шчаслівы, як і ў класіка.

…Адбылася карэкціроўка лібрэта: усё ж такі гэта не мюзікл (там зусім іншыя намаганні патрабаваліся б), мы зрабілі музычную камедыю, падышлі бліжэй да драматычнага накірунку. Спадзяёмся, што глядач успрыме нашу работу прыязна. Скажу, што над спектаклем працавалі мастак Святлана Макаранка, кампазітар Руслан Стаброўскі, аўтар тэкстаў да песень Алесь Замкоўскі, харэограф Дзіяна Юрчанка. Такая каманда ўжо прайшла сваё першае выпрабаванне ў спектаклі «Дурнічка».

…Мой зварот да гэтага матэрыялу выкліканы яшчэ і тым, што як мастацкі кіраўнік я павінен максімальна задзейнічаць усю трупу. Тут занята 17 акцёраў, большай часткай моладзь, але ёсць і сталыя выканаўцы – Генадзь Гайдук і Юрась Цвірка. Прыемна, вядома, узяць некалькі чалавек і з імі грунтоўна працаваць, вышукваць у п’есе нейкія глыбіні, але тут іншае.

 

…У спектаклі гучыць і тэма тэатра. «Мы, артысты, людзі вольныя» – спяваюць героі. Тут трэба працаваць, хвалявацца з нагоды прэм’еры, а вось багацце – доля іншых. Грошы ў тэатры зарабляюць адзінкі. Астатнія – проста апантаныя людзі. Так што гэты спектакль яшчэ і пра нас.

…Бывае, што цяжэй працаваць над камерным спектаклем, бывае наадварот – над маштабным, густанаселеным, з вялікім акцёрскім складам. І ніколі не ведаеш, куды гэта прывядзе. Ты – як на мінным полі. Я стаўлю так, як сам адчуваю. Калі трапляеш у настрой публікі, супадаеш з іх спадзяваннямі – гэта добра. Але ўсім дагадзіць немагчыма. Ва ўсіх свой густ і адчуванні. Мастацтва ўвогуле рэч вельмі суб’ектыўная.

Арцём Блахін, вядучы майстар сцэны, выканаўца роляў Фрэда і Пятруча:

– У мяне склалася адчуванне, што гэта будзе рэпертуарны, касавы спектакль. Яго можна будзе і вывезці куды-небудзь, і на базе паказаць для віцебскага гледача. Давялося вельмі шчыльна працаваць, бо я іграю ў спектаклі адразу дзве ролі – Пятруча і рэжысёра трупы Фрэда Грэхэма, які адказвае літаральна за ўсё: і за пастаноўку, і за касцюмы, і за дэкарацыі, і за грошы, якія ўкладзены ў пастаноўку. А яшчэ ж трэба і праспяваць.

 

Тамара Краснабаева-Чарняк, актрыса, выканаўца роляў Катарыны і Лілі:

– Спектакль пра каханне. І вельмі хочацца, каб ён атрымаўся вельмі шчырым і цёплым. Тут сутыкаюцца два моцных характары, дзве вельмі творчыя адзінкі. Дзеянне адбываецца ў тэатры, і такім чынам глядач трапляе ў закуліснае жыццё. Я думаю, што гэта будзе вельмі цікава гледачу. Для мяне – гэта складана, бо я ў такім жанры раблю свае першыя крокі. І вельмі спадзяюся, што ўсё атрымаецца. Усе, хто працуе над спектаклем, мне, як могуць, дапамагаюць. Мой малодшы сын ужо ведае ўсе мае песні і таксама падтрымлівае.

Прэм’еры паказ спектакля «Цалуй мяне, Кэт!»
адбудзецца 27 сакавіка, пачатак у 18:00.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
ці на сайце kvitki.by.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка