БЫВАЙЦЕ, ШАНОЎНАЯ НІНА ВАСІЛЬЕЎНА!

Прыйшла журботная вестка. 2 лютага 2021 года на 81-м годзе пайшла з жыцця Ніна Васільеўна Левашова, чый жыццёвы і творчы шлях быў непарыўна звязаны з Коласаўскім тэатрам.

Нарадзілася Ніна Васільеўна ў Расіі, у горадзе Стрэльна Ленінградскай вобласці. Бацька, ваенны марскі афіцэр, загінуў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Ніна пасля школы пайшла працаваць на Калінінградскі караблебудаўнічы завод, а потым, у 1960-м, паступіла на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (курс народнага артыста БССР Канстанціна Саннікава). Пасля вучобы, разам з мужам, у будучым народным артыстам Беларусі Уладзімірам Куляшовым, трапіла па размеркаванню ў Віцебск, у Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Тут працавала з 1964 па 2012 гады, да выхаду на заслужаны адпачынак.

Сярод першых работ на коласаўскай сцэне пераважалі вобразы лірычных гераінь. Сярод іх – Яўстолія («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Ліка («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Байба («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Каця («Семнаццаць імгненняў вясны» Ю.Сямёнава), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі). Асабліва ўдаваліся актрысе характарныя ролі, такія, як Зоя Бярозкіна («Клоп» У.Маякоўскага), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Верка («Востраў Алены» Я.Шабана), Шацы («Тэлевізійныя перашкоды» К.Сакані). З цягам часу вобразы лірычных гераінь і дзяўчат, надзеленых моцнымі валявымі характарамі, змянілі жанчыны больш сталага ўзросту: Люсі («Будзьце здаровы!» П.Шэно), Мадам Карлье («Блэз» К.Манье), Элейн («Гэты страсна закаханы» Н.Саймана), Ганна Ісакаўна і Старая («Верачка» і «І наяве часам такое бывае, што і ў сне не прысніш» паводле «Святой прастаты» А.Макаёнка).

У апошні перыяд свайго сцэнічнага жыцця яна стварыла шэраг яскравых вобразаў, пераважна ў класічным рэпертуары: Ганна Андрэеўна і Арына Панцялееўна («Рэвізор» і «Жаніцьба» М.Гогаля), Зыбкіна («Праўда – добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Бабуля («Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа (п'еса В.Острава), Клеапатра Пятроўна («Плошча Перамогі» А.Паповай), Антаніна Паўлаўна («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы «Падзея» У.Набокава), Еўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М.Старыцкага), Шаблова («Позняе каханне» А.Астроўскага).

Зусім нядаўна, 2 студзеня, Ніна Васільеўна адзначыла свой 80-гадовы юбілей, прымала віншаванні ад родных, сяброў і калег. І роўна праз месяц яе душа адправілася на вечны спачын.

Бывайце, шаноўная Ніна Васільеўна!

Памяць пра вас назаўсёды застанецца ў сэрцах коласаўцаў.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка