БРЭСЦКІЯ АРТЫСТЫ Ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ

26 і 27 лютага на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. Госці з горада над Бугам прывязуць два спектаклі для дарослага гледача і адзін для дзяцей.

26 лютага

19:00

Бертольд Брэхт

МЯШЧАНСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ

Камедыя

НАБЫЦЬ КВІТОК

Вяселле – самы важны і шчаслівы дзень у жыцці маладых. Усё павінна быць ідэальна: нявеста – неадменна самая прыгожая і незаганная, жаніх – надзейны і рашучы, госці – самавітыя, а бацькі маладых – расчуленыя да слёз. Але варта зазірнуць пад пакровы вонкавай прыстойнасці, як ідэальная выява шлюбу ператвараецца ў эксцэнтрычную карыкатуру на саму сябе.

«Мяшчанскае вяселле» – п'еса нямецкага драматурга Бертольда Брэхта, аднаго з самых прагрэсіўных і неардынарных тэатральных практыкаў XX стагоддзя. Шчырая сацыяльная сатыра ў гэтай камедыі спалучаецца з разбурэннем «чацвёртай сцяны». Падхапіўшы саркастычны тон драматурга, рэжысёр Ігар Казакоў намаляваў урачыстае застолле ў спектаклі ў знарочыста гратэскавай манеры з элементамі клаўнады. І праз гэтую насмешку ясна праглядаецца туга па шчырасці, якой у сучасным грамадстве так бракуе.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар КАЗАКОЎ.
Мастак-пастаноўшчык –  Міхась ЛАШЫЦКІ.
Рэжысёр па пластыцы –  Раман КАГАНОВІЧ.
Кампазітар – Леанід ПАЎЛЁНАК.

У ролях:
Бацька Нявесты – Сяргей ПЯТКЕВІЧ.
Маці Жаніха – Тамара МАІСЕЕНКА.
Нявеста – Кацярына ЯЦКАВЕЦ.
Сястра Нявесты – Вольга ЖУК.
Жаніх – Міхась ІЛЬІЧ.
Сябар Жаніха – Алег БУЗУК.
Жонка – Наталля ЛАБКО.
Муж – Аляксей ШЧАРБАКОЎ.
Малады чалавек – Генадзь ЧУРЫКАЎ.

Узроставае абмежаванне – 18+

Больш фота і трэйлер спектакля - на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

 

27 лютага

19:00

Франсіс Вэбер

ДАРАГІ СКАРБ

Камедыя

НАБЫЦЬ КВІТОК

…Франсуа Піньён - няўдачнік. У яго няма працы, жонка пайшла да іншага мужчыны, юрыдычная кар'ера не задалася. Але, нягледзячы на невясёлыя акалічнасці, спадар Піньён не губляе наяўнасць духу. Няма нічога прасцей – пусціць навакольным пыл у вочы. І вось ужо паўзуць чуткі пра незлічоныя багацці звычайнага, нічым не адметнага вартаўніка.

Франсіс Вэбер — французскі сцэнарыст і рэжысёр, лаўрэат прэміі «Сезар». Яго дэбютам у кіно стала праца над фільмам «Цацка» са знакамітым П'ерам Рышарам у галоўнай ролі. Гэта чуллівая камедыя прынесла Франсісу Вэберу сусветную слыннасць.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Цімафей ІЛЬЕЎСКІ.
Мастак-пастаноўшчык – Мікалай ПАЛТАРАКА.
Мастак па касцюмах – Марыя МАРОЗ.
Пластыка – Вольга ЖУК.

У ролях:
Франсуа Піньён – Сяргей ПЯТКЕВІЧ.
Марэн – Аляксей ШЧАРБАКОЎ.
Морыс Тулуз – Дзяніс САРОКА.
Крысціна Лефеўр – Дар'я СТАРАСОТНІКАВА.
Мары – Наталля ЛАБКО.
Вольга – Таццяна СТРОК.
П'ер Жонвіль – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯТЛІЦКІ.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Больш фота і трэйлер спектакля - на сайце Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.

Усе спектаклі Брэсцкага тэатра драмы ідуць на рускай мове.

Квіткі на гастрольныя спектаклі
можна набыць у касе тэатра імя Якуба Коласа (тэлефон 62-63-81).

У гэтыя ж дні Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа будзе гастраляваць у Брэсце. Коласаўцы пакажуць прэм’ерную камедыю «Мая жонка – падманшчыца» М.Мэё і М.Энэкена, іранічную мілую драму «Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна і музычную казку «Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча.

Жадаем усім гледачам – і віцебскім, і брэсцкім – прыемных уражанняў!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка