БЛІСКУЧАЯ КАМЕДЫЯ Ў ВЫКАННІ ПАПУЛЯРНЫХ АРТЫСТАЎ РАСІЙСКАГА КІНО НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ
Прадзюсарскі цэнтр «Усё добра» (г.Масква, Расія) прадстаўляе 11 лістапада (19:00) на коласаўскай сцэне бліскучую камедыю «Авантурыстка, або Як знайсці мужа».
Ну, хто б мог падумаць, што заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Аксана Сташэнка, любімая гераіня серыялаў «Вяртанне Мухтара», «Чорт у рабрыну, альбо Цудоўная чацвёрка», «Чырвоная плошча», насамрэч такая падманшчыца? А не менш упадабаны заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Штэфанко, вядомы па фільмах і серыялах «Маёр Ветраў», «Псеўданім «Албанец», «Бітва за космас», «Спадары афіцэры», «Бітва за Маскву», увогуле, не здольны разабрацца ў сваіх жанчынах і дзецях? Хоць усё менавіта так і ёсць. Праўда, не ў жыцці, а ў бліскучай камедыі «Авантурыстка, ці Як знайсці мужа».

У кватэру дырэктара турыстычнага агенцтва ўрываецца дзіўная асоба. Гаспадар спрабуе яе справодзіць, але тая настойвае, што ў іх у мінулым здарыўся курортны раман. Мужчына адмаўляе якую-небудзь сувязь з ёй. Пачынаюць узнікаць непаразуменні і недарэчныя сітуацыі. Героі раздзіраюцца паміж сем'ямі і першым каханнем… Раптам аказалася, што гэта сустрэча ўтойвае ў сабе таямніцу…
Займальны сюжэт, непрадказальныя персанажы, смешныя дыялогі даставяць гледачу сапраўднае задавальненне і падораць выдатны настрой!

Аўтар п'есы і рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў РФ Міхаіл Мамедаў. Сцэнаграфія і касцюмы Віталя Махава.
У спектаклі таксама занятыя акцёры Павел Канёк (знаёмы па фільмах і серыялах «Універ. Новы інтэрнат», «Братаны-3», «Па гарачых слядах-2», «Бальзакаўскі ўзрост, альбо Усе мужыкі сво…праз 5 год», «Дэльта», «Не жаночая справа», «След» і іншыя) і Марыя Ільіна (фільмы і серыялы «Кодэкс гонару-6», «Між двух агнёў», «Кухня», «Водар шыпшыны» і іншыя).
Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.
Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.


















Добавить комментарий