БЕНЕФІС ЗАСЛУЖАНАЙ АРТЫСТКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ТАЦЦЯНЫ ЛІХАЧОВАЙ

Эдзіт Піяф хоча любві.
Голас гучыць страсна.
Голас яе — голас крыві,
якой без любві страшна.
А.Вярцінскі

Пра Таццяну Ліхачова можа распавядаць многа і доўга. Пра яе напісаны шматлікія артыкулы, зняты тэлепраграмы… Але больш за іншых актрыса можа сказаць сама пра сябе. 8 кастрычніка, у аўторак, у 19.00, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пройдзе бенефіс Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Ліхачовай. Госці, сябры, родныя прыйдуць павіншаваць яе. А сама артыстка яшчэ раз распавядзе пра сябе, пра жыццё на сцэне – сваімі ролямі…

Таццяна Ліхачова лічыць, што толькі ў тэатральным мастацтве ёсць няспынная дзейнасць, заўсёдная разнастайнасць характараў, не выязджаючы нікуды, ты можаш пабыць у розных сусветах. І кожны раз, калі выходзіць на сцэну, заклікае гледачоў наведаць свой унутраны свет.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X