БЕНЕФІС СВЯТЛАНЫ ЖУКОЎСКАЙ

Абцасамі сцэну няможна таптаць:
Па сцэне – малой ці вялікай –
Нагамі босымі трэба ступаць.
З душой абсалютна адкрытай.

Гэтыя вершаваныя радкі можна было б зрабіць эпіграфам да творчага вечара, бенефісу артысткі, вядучага майстра сцэны Коласаўскага тэатра Святланы Жукоўскай, які адбудзецца на вялікай сцэне 25 мая а 19-й гадзіне. Такім чынам яна збіраецца адзначыць дзве круглыя даты – 55-годдзе з дня нараджэння і 35-годдзе творчай дзейнасці на роднай віцебскай сцэне. Актрыса вельмі хоча стварыць для сваіх любімых гледачоў цёплую ўтульную, можа нават, хатнюю атмасферу. Разам з вамі, шаноўныя аматары тэатра, яна прыгадае незабыўныя эпізоды свайго дзяцінства, юнацтва, перагартае старонкі свайго творчага жыцця. Паколькі актрыса валодае цудоўным голасам і супольна з актрысай Наталляй Аладкай падрыхтавала шэраг музычна-паэтычных вечароў, то і ў праграму бенефісу ўплецены песні, рамансы розных часоў і эпох.

Ну а які ж юбілейны вечар абыходзіцца без віншаванняў?  Цёплыя словы падзякі за высокае мастацтва, прызнання ў любові  прагучаць ад калег па сцэне, сяброў, усіх прыхільнікаў творчасці.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X