АСВЯТЛЯЛЬНІК КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ВАСІЛЬ МІКАЛАЕВІЧ ТАРАСЕВІЧ СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ 70-годдзе
04.12.2024
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе з 70-годдзем
асвятляльніка Васіля Мікалаевіча Тарасевіча!
Васіль Мікалаевіч многа год старанна служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Ад яго працы залежыць бесперабойнае асвятленне фае і глядзельнай залы тэатра пад час спектакляў.
Калектыў тэатра шчыра, на доўгія гады зычыць Васілю Мікалаевічу моцнага здароўя, поспехаў у працы, асабістага шчасця, бадзёрага настрою, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!
Няхай ярчэй засвеціць сонца ўранні,
Сагрэе промнямі надзей.
Ад сэрца нашы пажаданні
Мы дасылаем Вам у гэты дзень.
Хай марам Бог пашле здзяйсненне,
А час для вас прыпыніць ход.
Увесь наш калектыў вам зычыць
Здароўя, міру і шчаслівых доўгіх год.
Хай юбілей нясе Вам шчасце,
Ні кроплі смутку, ні адной слязы.
Душэўнага багацця і здароўя
Жадаем ад усёй душы.
І на рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над Вамі хмар.
Жадаем радаснай, шчаслівай долі
Здзяйснення ўсіх задум і мар.


















Добавить комментарий