АРТЫСТЫ З ДАЛЁКАГА УЛАДЗІКАЎКАЗА ПРЫЕДУЦЬ У ВІЦЕБСК З ГАСТРОЛЯМІ

13.08.2025
У кастрычніку Коласаўскі тэатр запрашае на гастролі Дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга акадэмічнага рускага тэатра імя Яўгена Вахтангава з расійскага Уладзікаўказа (Рэспубліка Паўночная Асеція–Аланія). Заснаваны ў 1869 годзе, гэты драматычны тэатр з'яўляецца найстарэйшым на Паўночным Каўказе.
10 кастрычніка (19:00) – камедыя на 2-е дзеі «ИВАН ВАСИЛЬЕВИЧ» па п'есе Міхаіла Булгакава.
Квіткі можна набыць анлайн.

Якая дальнабачная і таленавітая фантазія Булгакава! Падарожжа ў часе назаўжды замацавана ў гэтай дзіўнай п'есе. Чалавек заўсёды імкнецца зазірнуць у мінулае ці ў будучыню. Міхал Аанасьевіч вяртае нас у часы такой неардынарнай, вялікай, супярэчлівай асобы – цара Івана Грознага. Усім, хто чытаў п'есу ці глядзеў фільм, мы вельмі рэкамендуем прыйсці на наш спектакль, каб нацешыцца цудоўным пісьменніцкім словам і непараўнальным гумарам.

Рэжысёр-пастаноўшчык Казбек Джеліеў. Мастак Давід Найфонаў. Памочнік рэжысёра Любоў Кокаева.
У спектаклі занятыя: Марына Пагаева (Зінаіда Міхайлаўна), заслужаная артыстка РФ, народная артыстка РПА-А Наталля Сярогіна (Ульяна Андрэеўна), народны артыст РПА-А Алан Цаллаеў (Мікалай Цімафееў), Нікалаус Маўромацідзіс (Жорж Міласлаўскі), народны артыст РПА-А Роберт Кісіеў (Іван Васільевіч Бунша), заслужаны артыст РПА-А Раман Бяляеў (Антон Сямёнавіч Шпак), заслужаны артыст РПА-А Станіслаў Кібілаў (Іаан Грозны), народны артыст РПА-А Антон Тогаеў (Якін), заслужаны артыст РПА-А Мікіта Вярзілін (дзяк Фёдар), народны артыст РПА-А Уладзімір Карпаў (Шведскі амбасадар), заслужаны артыст РПА-А Алан Тогаеў і артыст Давід Бязроў (Міліцыя), заслужаны артыст РПА-А Рыгор Кубашоў (Патрыярх), заслужаная артыстка РПА-А Зоя Бястаева, заслужаная артыстка РПА-А Эльміра Бястаева, артысткі тэатра Лаліта Кокаева, Анастасія Раманава (Дзяўчаты).

Прэм'ера адбылася 11 лютага 2023 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіны. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
11 кастрычніка (18:00) – камедыя на 2-е дзеі «ЗАНУДА» па п'есе Франсіса Вэбера.
Квіткі можна набыць анлайн.

Лёгкая, яркая камедыя становішчаў, сітуацыя і героі якой максімальна набліжаны да нашай сучаснай рэчаіснасці. Рэжысёру атрымалася ўвасобіць на сцэне пацешную, смешную, іскрыстую атмасферу. Сюжэт пра сустрэчу дзвюх процілегласцяў – фатографа-няўдакі Піньёна і бязлітаснага кілера Жана разыграны вытанчана і лёгка. Пра гэты спектакль крытыка пісала, што «ён падобны да пырскаў шампанскага».

Рэжысёр-пастаноўшчык – Багдан Петканін (Балгарыя). Мастак-пастаноўшчык – заслужаны працаўнік культуры РСО-А Святлана Валодзева. Музычнае афармленне Аляксея Дзёмінава. Памочнік рэжысёра Любоў Кокаева.
У спектаклі занятыя: народны артыст РПА-А Роберт Кісіеў (Франсуа Піньён), народны артыст РПА-А Антон Тогаеў (Ральф), заслужаная артыстка РПА-А Марыя Федаровіч (Луіза), народны артыст РПА-А Алан Цаллаеў (Вольф), Давыд Бязров (Слуга), заслужаная артыстка РПА-А Зоя Бястаева (Пакаёўка), заслужаны артыст РПА-А Рыгор Кубашоў (Паліцэйскі).
Прэм'ера – 10 сакавіка 2018 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіны. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
12 кастрычніка (18:00) – камедыя на 2-е дзеі «ЛЮБОВНЫЕ ИГРЫ САРЫ И ЭЛЕОНОРЫ» па п'есе Зіновія Сагалава.
Квіткі можна набыць анлайн.

Толькі ў гэтым спектаклі вы зможаце ўбачыць увачавідкі адначасова дзвюх найвялікіх актрыс свету – Сару Бернар і Элеанору Дузэ. А таксама раскрыць для сябе звычайна закрытыя ад публікі таямніцы высокіх прафесіяналаў і вялікіх асоб, жыццё якіх і сподзевы душы, мукі і радасці былі прысвечаны Тэатру. Магутная энергетыка актрыс, якія валодаюць розумамі і сэрцамі шматлікіх пакаленняў гледачоў, дасягае высокай эмацыйнай сілы, раскрывае выдатны тэмперамент і шматграннасць іх таленту.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў РПА-А Ізабела Каргінава. Мастак-пастаноўшчык – заслужаны работнік культуры РПА-А Святлана Валодзева. Музычнае афармленне Аляксея Дзёмінава. Памочнік рэжысёра Любоў Кокаева.
У спектаклі заняты: заслужаная артыстка РФ, народная артыстка РПА-А Наталля Сярогіна (Сара), заслужаная артыстка РПА-А Марыя Федаровіч (Элеанора), заслужаны артыст РПА-А Станіслаў Кібілаў (Жозэф), народны артыст РПА-А Роберт Кісіеў (Габрыэле Д’Анунцыё).
Прэм'ера – 31 сакавіка 2012 года. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 45 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на спектаклі Дзяржаўнага акадэмічнага рускага тэатр імя Яўгена Вахтангава
можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 10:00 да 19:00,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий