АРТЫСТ-КОЛАСАВЕЦ ЮРЫЙ ЦВІРКА ЎЗНАГАРОДЖАНЫ МЕДАЛЁМ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за №322 ад 23 жніўня 2021 года артыст драмы, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрый Браніслававіч Цвірка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Юрый Браніслававіч працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 1 чэрвеня 1991 года. За гэты час стварыў больш за 80 сцэнічных вобразаў. Набыў асаблівую папулярнасць як каларытны камедыйны акцёр, разам з тым імкнецца выйсці за рамкі свайго амплуа. Сярод вобразаў, створаных у апошнія сезоны, вылучаюцца: Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), прынц Лімон («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко), Педра («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі), Альфрэда Амароза («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»), айцец Гансага («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка), Харысан Хоўэл («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б.Співак), Дзяніс Мікалаевіч («Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» - музычны вечар), бацька Ганны («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа), Васіль Сямёнавіч («Гісторыя двух сабак» Я.Конева), Генры («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена), Кот («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро), спадар Джансэн («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»). Заняты ў спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

Коласаўскі тэатр віншуе Юрыя Браніслававіча з высокай дзяржаўнай узнагародай
і жадае яму творчых поспехаў, новых яскравых роляў,
а таксама і надалей заставацца такім жа энергічным, неўтаймоўным, творча апантаным,
захаваць моцнае здароўе і пачуццё гумару яшчэ на доўгія гады!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка