АРЛОЎСКІЯ ГОСЦІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

У чарговы раз на коласаўскай сцэне гастралюе вядомы сцэнічны калектыў з Расіі – Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі «Свабодная прастора». Аснову рэпертуару складаюць новыя пастаноўкі і спектаклі мінулых гадоў, якія ўжо ўпадабаў віцебскі глядач.

12 красавіка. 19.00

БІНДЗЮЖНІК і КАРОЛЬ
Мюзікл  на 2-е дзеі па матывах твораў Ісаака Бабеля

Музыка А.Журбіна, лібрэта  А.Эппеля

Гаспадара рамізна-прамысловай установы, вядомага на ўсю Адэсу асілка і грубіяна біндзюжніка Мендэля Крыка нагнала каханне да юнай Маруські. Стары Мендэль страціў галаву, ён гатовы прадаць усю сваю ўстанову і з'ехаць з Маруськай у Бесарабію. Але ў Мендэля сям'я – жонка, двое сталых сыноў і дачка, якая ўжо шмат гадоў ніяк не можа выйсці замуж. Старэйшы сын – знакаміты налётчык Беня Крык, па мянушцы Кароль,  наважваецца на бунт супраць грознага бацькі, здараецца сварка, якая канчаецца жорсткай бойкай. Маладая сіла адымае ў старога бацькі надзею на змену жыцця.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Міхайлаў
Сцэнаграфія і касцюмы – Марыя Міхайлава
Балетмейстары-пастаноўшчыкі – засл. арт. Украины Алег Нікалаеў, Святлана Шчакаціхіна
Аранжыроўка музыкі – Саша Михайлаў
Соло скрыпкі - Артур Цымбалаў
Хормайстар – Вольга Селіна
Педагог па вакалу – Валерыя Торгава

13 красавіка. 19.00

Аўксенцій Цагарэлі
ХАНУМА
Музычная камедыя  на 2-е дзеі

Музыка Г.Канчэлі.
Рускі тэкст і вершы В.Канстанцінава, Б.Рацэра

Адна з любімых музычных камедый «савецкай эпохі» атрымала новае дыханне на сцэне тэатра "Вольная прастора" дзякуючы свежаму, не абцяжаранаму ранейшымі трактоўкамі, падыходу. Героі п'есы – жывыя, кранальныя, наіўныя, закаханыя ў жыццё людзі. Назіраючы за смешнымі перыпетыямі сюжэту, гледачы як быццам пераносяцца ў амаль казачныя часы, калі трава была зеляней, неба больш блакітным , людзі дабрэй...

Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Міхайлаў
Мастак – Марыя Міхайлава
Балетмайстры  – заслужаны артыст Украіны Алег Нікалаеў, Святлана Шчакаціхіна

14 красавіка. 19.00

Рычард Нэш
ПРАДАВЕЦ ДАЖДЖУ
Звычайны цуд на 2-е дзеі

Гэта дзіўная гісторыя пра тое, як дзівак-бадзяга, які прапануе "прадаць дождж", перавярнуў жыццё насельнікаў маленькага амерыканскага мястэчка, што знемагае ад зацяжной, невыноснай спякоты і дэпрэсіі. Ці варта спадзявацца на дзівы ў наш прагматычны час, і ці можа вера ў дзіва зрабіць яго рэальным? Хто падкажа, на што трэба абаперціся сёння ў жыцці, і каму можна сёння давяраць? І, нарэшце, ці не з'яўляюцца прыродныя катаклізмы адлюстраваннем чалавечай прагі кахання, разуменні, спагады? Знакамітая брадвейская п'еса "Прадавец дажджу" Рычарда Нэша прымушае нас паглядзець на свет і на сябе іншымі вачамі і, можа, усё ж паверыць у дзіва, ва ўласнае шчасце, якое, аказваецца, "так блізкае, так магчымае".

Рэжысёр - Уладзімір Ветрагонаў (г.Санкт-Пецярбург)
Мастак – Вольга Кулагіна (г. Санкт-Пецярбург)
Музычнае афармленне - Вольга Селіна

Для вас, дзеці!

12 красавіка. 11.00, 13.45
13 красавіка. 10.30, 12.30
14 красавіка, 11.00, 13.00

Улад  Любы
АФРЫКА
Казка для ўсёй сям’і

«АФРЫКА»- гэта не толькі займальная гісторыя пра тое, як насельнікі першабытнай саваны абіралі царом прыроды Чалавека, але і дзіўнае вандраванне ў свет бязмежнай дзіцячай фантазіі! У спектаклі ёсць месца адважным учынкам і хітрым інтрыгам, важным развязкам і захапляльным прыгодам. Любоў і адданасць, вядома, перамогуць – «І так будзе да сканчэння часоў!», як спявае ў сваіх мудрых песнях Чарапаха.

Рэжысёр – Глеб Валодзін (г.Санкт-Пецярбург)
Мастак – Алена Алейнік (г.Санкт-Пецярбург)
Хареограф – Уладзімір Сяргеенка
Педагог па вакалу – Вольга Селіна
Музычнае афармленне – Міхаіл Нежанцаў

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка