АНЖАЛІКА БАРКОЎСКАЯ: «КАЛІ ВЫХОДЗІШ НА СЦЭНУ – АДДАЕШ УСЁ»

14 сакавіка выдатная актрыса Коласаўскага тэатра Анжаліка Баркоўская святкуе 50-годдзе. Сёлета ў яе яшчэ адна круглая дата - 20-годдзе творчай дзейнасці на роднай коласаўскай сцэне.

Анжаліка Купрыянаўна – актрыса, якая валодае ўнікальнымі творчымі здольнасцямі і магчымасцямі. Яна адна з нямногіх у коласаўскай трупе здольная выдатна працаваць у трагедыі, камедыі, мюзікле, псіхалагічнай драме, авангарднай пастаноўцы, на мяжы самай яскравай знешняй формы  і паглыбленага псіхааналізу. Выдатна перадае ў лепшых сваіх ролях самыя тонкія нюансы душэўных перажыванняў сваіх гераінь. Часта яна ўвасабляе вобразы жанчын са складаным духоўным светам, ахопленых страсцямі альбо з надламанай псіхікай, з тым моцным душэўным болем, які яны нясуць у сабе. З гэтага шэрагу асабліва вылучаецца вобраз Любы з драматычнай камедыі «І смех, і слёзы, і Любоў...» паводле У.Набокава. Актрыса не проста зачароўвала псіхалагічнай дакладнасцю – яна ўзнімала вобраз да паэтычнага сімвала. Напэўна, такой магла  быць Незнаёмка Блока ці донна Ганна Пушкіна – загадкавая, містычная, жаноцкая, жарсная і такая ж неспасціжная, як руская душа.

У сатырычнай камедыі альбо мюзікле актрыса схільная да імправізацыі, гратэску, карыстаецца вострым знешнім малюнкам ролі (Фраскіта – «Віват, каханне, альбо Помста млынара» П.дэ Аларкона, Прастакова – «Недарасць» Д.Фанвізіна, Марыя – «Ён. Яна. Акно. Нябожчык» Р.Куні, Мамаева – «Мудрацы…» А.Астроўскага, Графіня – «Дыліжанс» У.Кандрусевіча). У псіхалагічнай драме альбо мадэрнисцкай прыпавесці (Нёрсі – «Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса, Іда і Марго – «Шагал…Шагал…» і «Мадам Боншанс» У.Драздова)  узрушае глыбінёй унутранага, духоўнага свету персанажа. У асобных ролях яна здольная ўзняцца да сапраўднага трагізму – лэдзі Макбет, Морын Фолан. Вобраз апошняй са спектакля «Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха атрымаў высокую ацэнку пад час паказу спектакля ў Мінску, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Гераіня А.Баркоўскай  жыве ў нейкім сваім прыдуманым свеце, дзе ёсць каханне, прыгожыя адносіны, спагада і павага да людзей, а ў рэальным жыцці вымушана сутыкацца са штодзённым брудам і жорсткасцю, будзённай руцінай, якія калечаць яе душу.

У адным з інтэрв’ю актрыса прызналася: «Калі выходзіш на сцэну – аддаеш усё. Бывае, надыходзіць прасвятленне, і ты адчуваеш, што суцэльны свет –твой. А калі да таго ж маеш аддачу і ад гледача, тады настае катарсіс».

14 сакавіка, акурат у дзень юбілею, вы зможаце ўбачыць Анжаліку Баркоўскую ў адной з яе знакавых роляў – лэдзі Макбет. Пасля спектакля адбудзецца віншавальная частка з удзелам артыстаў Коласаўскага тэатра.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка