АНЛАЙН-ФЕСТЫВАЛЬ У ЛІПЕЦКУ ЗАВЯРШЫЎСЯ. ЖУРЫ АГУЧЫЛА ВЫНІКІ.

4 чэрвеня завяршыўся Першы міжнародны анлайн-фестываль «Театр@льный круг». Арганізатарам - Ліпецкі дзяржаўны акадэмічны тэатра драмы імя Л.Талстога. На суд журы і гледачоў было вынесена 10 спектакляў вядомых сцэнічных калектываў розных краін. Сярод іншых і драматычная камедыя «Бальніца на краі свету» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Гледачы і эксперты змаглі паглядзець запіс гэтага спектакля, зроблены на  прэм’еры ў мінулым годзе.

Незвычайны фармат фестывалю патрабаваў і новых рашэнняў. Таму на гэты раз кожны эксперт прапанаваў свой спіс пераможцаў.

Лідзія Богава, тэатразнаўца, гісторык тэатра, заслужаны работнік культуры РФ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі вылучыла «За лепшую мужчынскую ролю другога плану» – Кантузава ў спектаклі «Бальніца на краі свету» – Аляксандра Базука.

Той жа выканаўца трапіў і ў спіс пераможцаў у другога эксперта фестывалю – вядомага расійскага рэжысёра, заслужанага артыста РФ, лаўрэата агульнанацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» Аляксандра Агарова, але ў іншай, больш грунтоўнай намінацыі – «Лепшая мужчынская роля».

Трэці эксперт – тэатральны крытык і драматург, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства, неаднаразовы старшыня экспертнага савета прэміі «Залатая маска» Аляксандр Віслоў вылучыў Яўгена Бераснева «За лепшае выкананне мужчынскай ролі другога плану» – Уільяма ў спектаклі «Бальніца на краі свету».

Віншуем пераможцаў!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка