«АГНЯВЫ ЛЕЎ» - СУМЕСНЫ ПРАЕКТ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА І ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ЎПРАЎЛЕННЯ МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Па ініцыятыве Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на вялікай сцэне пастаўлены спектакль «Агнявы леў» па п’есе Андрэя Кружнова. Прэм’ера адбудзецца 3 мая, у 10.30 і 12.30.

Перад паказам, які адбудзецца ў 12.30, супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС правядуць з юнымі гледачамі інтэрактыўныя гульні ў фае па тэматыцы супрацьпажарнай бяспекі.

Музычная казка распавядае пра малых гарэзнікаў Санечку і Лялечку, якія ў адзін летні дзень сустракаюцца з каварнымі агнявымі фокуснікамі – маэстра Дымуча і Іскрай. Падчас небяспечнай гульні дзеці з дапамогай чароўных запалак выклікаюць Агнявога Льва. Спачатку ён здаецца мілым і прыгожым, але паступова пераўтвараецца ў вялізнага пражэрлівага драпежніка, здольнага з’есці і цацкі, і мэблю, і цэлы дом.

На дапамогу дзецям ляцяць бабуля Агапа, фея Дажджу і Воблачка. Але сапраўды дапамагчы і стрымаць раз’юшанага Агнявога Льва здольны толькі вялікі і мужны выратавальнік Слон, які арганізуе цэлую каманду, каб зладзіць з бядой. Насычаны песнямі, танцамі, спецэфектамі і фокусамі, спектакль «Агнявы Леў», безумоўна, зацікавіць юных гледачоў, а таксама яшчэ раз нагадае правілы пажарнай бяспекі.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. Сцэнічная рэдакцыя п’есы, пераклад на беларускую мову, тэксты песень – Алесь Замкоўскі. Мастак-пастаноўшчык – Наталля Лавіцкая-Ярмолава. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Яўгена Лук’янава.

У спектаклі занятыя: Аляксей Анісеня і Максім Цароў (Санечка), Ганна Дубчанка і Анастасія Рэўчанка (Лялечка), Ларыса Антосева і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Бабуля Агапа), Вадзім Асвяцінскі і Арцём Блахін (Маэстра Дымуча), Анжаліка Баркоўская і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Іскра), Аляксандр Базук і Аляксей Стома (Агнявы Леў), Валянціна Багданава і Зінаіда Гурбо (Фея Дажджу), Раіса Грыбовіч і Вольга Куляшова (Воблачка), Пятро Ламан і Уладзімір Сівіцкі (Слон).

Квіткі на прэм’ерныя спектаклі можна набыць у касе тэатра і на сайце kvitki.by - на 10.30 і на 12.30.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка