АГЕНТ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ТАМАРА ШЧАМЯЛЁВА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ!
Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў
агента Тамару Леанідаўну Шчамялёву!
Тамара Леанідаўна працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 1 красавіка 2006 года. Праявіла сябе як сапраўдны прафесіянал, адказны, дысцыплінаваны супрацоўнік, які, дакладна выконваючы заданні, знойдзе ў гандлёвай сферы ўсё, што неабходна рэжысёру і мастаку-пастаноўшчыку для паспяховага ажыццяўлення самых арыгінальных творчых ідэй.
Ад усёй душы жадаем Вам шчасця, моцнага здароўя, яшчэ большых поспехаў у Вашай рабоце, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту ў сям’і і заўсёды выдатнага настрою!
Хай у дзень юбілею радасць прынясуць гэтыя вершаваныя радкі.
Ад шчырага сэрца ў дзень юбілею
Жадаем радасці, светлай надзеі.
Шчасця ў будні, шчасця ў святы,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату,
Хай будуць заўсёды здароўе і сіла,
Жыццё няхай будзе доўгім, шчаслівым.
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий