АДМІНІСТРАТАР ТЭАТРА ГЕНАДЗЬ ГЕОРГІЕВІЧ ДУБАЎ СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ!

05.04.2026

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе Генадзя Георгіевіча Дубава з юбілеем – 60-годдзем з дня нараджэння!

Генадзь Георгіевіч Дубаў даўно служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендаваў сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўнага Генадзя Георгіевіча з юбілеем і зычыць яму моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою, цікавасці да жыцця, бадзёрасці і аптымізму. Хай дні, чарадой змяняючы адзін аднаго, прыносяць Вам толькі добрыя і радасныя падзеі, а беды і нягоды абыходзяць Вас бокам. Калі побач блізкія людзі, жыццё цудоўнае. То няхай Вас заўсёды акружаюць родныя, сябры і калегі.

Цяпла і ўтульнасці! З юбілеем!

Няхай ярчэй засвеціць сонца ўранні,
Сагрэе промнямі надзей.
Ад сэрца нашы пажаданні
Мы дасылаем Вам у гэты дзень.
Хай марам Бог пайшле здзяйсненне,
А час для Вас прыпыніць ход.
Увесь наш калектыў Вам зычыць
Здароўя, міру і шчаслівых доўгіх год.
Хай юбілей нясе Вам шчасце,
Ні кроплі смутку, ні адной слязы.
Душэўнага багацця і здароўя
Жадаем ад усёй душы.

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X