АДА РОГАЎЦАВА Ў ВІЦЕБСКУ

Гледачы зазвычай бачаць акцёра толькі на сцэне ці на экране і зрэдчас – у жыцці. Творчыя вечары, сустрэчы даюць магчымасць больш тонка зразумець сутнасць прафесіі артыста, асэнсаваць адказнасць і складанасць, калі ў першую чаргу трэба працаваць душою.

13 мая, а 19-й гадзіне,
на сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца
творчы вечар легендарнай і усімі любімай
Ады Рогаўцавай, народнай артысткі СССР.

Фільмы з яе ўдзелам знаёмыя аматарам кіно: «Салют, Мария!» (1970); «Вечный зов» (1973, 1983), «Овод» (1980), «Шукшинские рассказы» (2002), «Утёсов. Песня длиною в жизнь» (2006), «Тарас Бульба» (2008) і многія іншыя.

Ада Мікалаеўна — уладальніца шматлікіх званняў і ўзнагарод:

• Заслужанная артыстка Украінскай ССР (1960)
• Народная артыстка Украінскай ССР (1967)
• Народная артыстка СССР (1978)
• Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
• Ордэн «Знак Пашаны»
• Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2003)
• Дзяржаўная прэмія УССР имя Т.Р.Шаўчэнкі (1981) — за выкананне роляў Любові Ранеўскай, Лесі Украінкі, Надеі Гаўрыленкавай у спектаклях «Вішнёвы сад» А.П.Чэхава, «Спядзявацца» Ю.Шчарбака, «Гаспадыня» М.Гараевай
• Прэмія Саюза тэатральных дзеячоў імя М.Занькавецкай
• Герой Украіны 12 июля 2007 год (за самаадданае служэнне Украіне ў галіне тэатральнага і кінамастацва, зацверджанне ідэалаў духоўнай прыгажосці, чалавечай годнасці і дабрыні, шматгадовую падзвіжніцкую творчую дзейнасць)
• Пераможца агульнанацыянальнай акцыі «Зорка Украіны» ў намінацыі «Зорка ўкраінскага мастацтва» (2004)
• Лаўрэат Міжнароднай прэміі М.В.Гогаля ў Італіі (2012)
• Ганаровы грамадзянін Кіева (2007)

Творчы вечар Ады Рогаўцавай будзе напоўнены цікавымі гісторыямі пра цудоўных рэжысёраў і таленавітых акцёраў, з якімі давялося іграць. Артыстка падзеліцца яркімі думкамі і глыбокімі развагамі пра творчасць за савецкім часам і зараз. Сустрэча з народнай артысткай – унікальная магчымасць дакрануцца да высокага мастацтва ў шчырых маналогах і патаемных расповядах.

Чакаем шаноўных аматараў тэатральнага мастацтва!
Сачыце за афішай Коласаўскага тэатра!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X