88-ы СЕЗОН. ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ. ЗАПРАШАЕМ!!!
2 кастрычніка 2013 года ў 14.30 у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная планам на новы 88-ы тэатральны сезон. Шчыра запрашаем завітаць! Падчас канферэнцыі за кубачкам кавы ў вас будзе магчымасць задаць пытанні дырэктару-мастацкаму кіраўніку тэатра, намесніку дырэктара па арганізацыі гледача, загадчыку музычнай часткі, кіраўніку літаратурнай часткі, галоўнаму мастаку, рэжысёрам і іншым коласаўцам.
СУСТРАКАЕМСЯ Ў 14.20 У КАСЕ ТЭАТРА!
Добавить комментарий