6 КАСТРЫЧНІКА – АДКРЫЦЦЁ 99-га ТЭАТРАЛЬНАГА СЕЗОНА. ЧАКАЕМ ГЛЕДАЧОЎ НА ТРАГІЧНАЙ БАЛАДЗЕ «ГАМЛЕТ»

 

Пасля летняга адпачынку зноўку мы з вамі сустракаемся, шаноўныя гледачы, прыхільнікі Коласаўскага тэатра. Хаця спектаклі пачалі паказвацца ўжо ў верасні, але ўрачыстае адкрыццё 99-га тэатральнага сезона адбудзецца 6 кастрычніка, а 18-й гадзіне.

У гэты вечар увазе гледачоў – прэм’ерны спектакль «Гамлет» па вядомай трагедыі Уільяма Шэкспіра. Першыя паказы ўжо адбыліся ўлетку, але не ўсе змаглі на іх прысутнічаць. І зараз ёсць магчымасць патрапіць у тэатр і сустрэцца з шэкспіраўскімі героямі.

Паставіў спектакль заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (ГІТІС) Аляксандр Бармак. На працягу некалькіх год ён вёў тэатральную лабараторыю пад час «Славянскага базара ў Віцебску», якая праходзіла на пляцоўках тэатра імя Якуба Коласа. У пэўным сэнсе новы спектакль – творчы плён заняткаў у гэтай лабараторыі, у якой займаліся і працавалі не толькі студэнты розных тэатральных навучальных устаноў, але і акцёры-коласаўцы.

Аляксандр Бармак з’яўляецца таксама аўтарам мастацкага (сцэнаграфія і касцюмы) і музычнага афармлення.

Ставаральнікі спектакля паспрабавалі па-свойму прачытаць, пераасэнсаваць вядомую п’есу, якая цягам стагоддзяў не сыходзіць са сцэн лепшых тэатраў свету, раскрыць яе філасофскі, сацыяльны, мастацкі змест. Разам з тым новы сцэнічны твор па-сучаснаму дынамічны, дзейнасны і разлічаны на самыя розныя ўзроставыя катэгорыі гледачоў.

У спектаклі на адкрыцці сезона будуць заняты артысты: Аляксей Анісеня (Гамлет), Яўген Бераснеў (Клаўдзій), Святлана Сухадолава (Гертруда), Ксенія Камінская (Афелія), уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка (Палоній), Дзмітрый Філімоненкаў (Лаэрт) і іншыя.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і ў аператараў квіткоў
kvitki.by, ticketpro.by, 24afisha.by.

Чакаем вас на адкрыцці сезона!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X