27 САКАВІКА - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА

ШАНОЎНЫЯ ГЛЕДАЧЫ!
РОДНЫЯ НАШЫЯ КОЛАСАЎЦЫ!

Тэатральнае мастацтва, якому ўсе мы служым, – адно з найбольш старажытных і найбольш упадабаных чалавекам. Беларусы з пракаветных часоў далучыліся да драматычнай творчасці. Нашыя продкі здавён маглі не проста расказаць пра людскія ўчынкі і здарэнні, але і вобразна іх паказаць, дэманструючы багатую міміку, тэмперамент, імправізацыйны дар. Таму мы можам лічыць Дзень тэатра не толькі міжнародным святам, але і нашым, родным, беларускім.

Ад імя ўсіх прыхільнікаў мастацтва Мельпамены і Таліі,
усяго Коласаўскага тэатра , багатага на выдатную гісторыю,
віншуем усіх

з МІЖНАРОДНЫМ ДНЁМ ТЭАТРА!

Хай той светлы настрой, які пануе ў Вашых душах сёння, спадарожнічае Вам ва ўсе наступныя дні Вашага жыцця!
Хай Коласаўскі тэатр паступова, але несупынна
робіцца той вялікай сям’ёй,
дзе няма чужых поспехаў,
дзе перамога кожнага спрыяе ўмацаванню агульнай справы!
Творчага нам плёну, узнёсласці,
здзяйснення самых неверагодных задум,
здароўя, самаўдасканалення,
бадзёрасці духу, сямейнага і асабістага дабрабыту!

Сэнс творчасці… Чаканне, што адзначаць?
Хмель поспеху ды славы карагоды?
Ці стан, калі спявае хтось ці плача,
Спаўна спазнаўшы боль і асалоду?

Сэнс творчасці… Прызнанне і пашана?
І мёд, сабраны з кветак «лёгкай» працы?
А мо ствараць сусвет самааддана
І шчодра светлым духам пралівацца?

Сэнс творчасці… Прываблівы наркотык?
Дурман? Сляпая смага захаплення?
Ці прага, і натхнення ціхі дотык,
І шчасця непаўторныя імгненні?

Сэнс творчасці… Няўробленае штосьці,
Чым аўтар неаблашчаны хварэе?
Ці сэрца, што гаіцца прыгажосцю –
І маецца, і плавіцца, і млее?

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка