27 сакавіка — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА!

Паважаныя гледачы, акцёры, рэжысёры, крытыкі і ўсе,
хто мае непасрэднае дачыненне да тэатральнага мастацтва!
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе вас усіх
з Міжнародным днём тэатра!
Тэатр – гэта мы! Кожны з нас, хто робіць неабходнае, неверагодна патрэбнае, каб Тэатр жыў, каб узвялічваўся статус тэатральнага мастацтва, каб стваралася новае, велічнае, моцнае. Кожны па-свойму служыць Тэатру, а значыць разумее, усведамляе сваю ролю, нястомна напаўняць яго сваім талентам, стараннем, аддавае часцінкі душы.
Хай муза камедыі Талія і муза трагедыі Мельпамена аберагаюць шлях Тэатра у свеце і ў Беларусі! Няхай сцэны і глядзельныя залі з адданасцю прымаюць у свае цёплыя абдымкі акцёраў і гледачоў! І хай кожны дзень вашага-нашага жыцця будзе Днём Тэатра!
Ўвесь свет – тэатр, мы ўсе – акцёры мімаволі,
Усемагутны Лёс дае нам ролі,
Нябёсы пільна сочаць за гульнёю!
(П’ер дэ Рансар, французскі паэт XVI стагоддзя).
Зробім так, каб беларускія нябёсы ўсміхаліся беларускаму тэатру!
Добавить комментарий