21 мая – РАМАНТЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ «ОТЕЛЬ «МЕДОВЫЙ МЕСЯЦ»

07.04.2025
21 мая (серада), 19:00, запрашаем гледачоў на гастролі маскоўскіх артыстаў тэатра і кіно. Для віцебскіх гледачоў – рамантычная камедыя «ОТЕЛЬ «МЕДОВЫЙ МЕСЯЦ» па п’есе Юрыя Палякова «Левая грудь Афродиты».

Дзве пары маладых прыязджаюць у Крым і выпадкова пасяляюцца ў гатэлі «Мядовы месяц». Мора. Сонца. Наперадзе толькі шчасце і выдатнае сямейнае жыццё. Забыты ранейшыя расчараванні і сардэчныя няшчасці. Наперадзе толькі шчасце! Дзве сямейныя ідыліі.
Ведалі б маладыя людзі, што гатэль пабудаваны на месцы храма Афрадыты, а яна не даруе мінулыя здрады і памылкі, яна нічога не забывае. У яе кожная выпадковасць робіцца павучальнай заканамернасцю. У гэтым неўзабаве маладыя змаглі пераканацца на ўласным досведзе, безнадзейна заблытаўшыся ў любоўным чатырохкутніку… Інтрыга пачынаецца!

У ролях: Алег Каменшчыкаў («Триггер», «Пасечник», «Глухарь», «Высший пилотаж»), Ганна Данькова («Золушка.ру», «Дикий», «Рикошет», «Дурная кровь»), Святлана Чуйкіна («Балканский рубеж», «Адмирал Кузнецов», «Громовы», «Остров обречённых»), Міхал Хімічаў («Самара», «Морские дьяволы», «Карьеристки», «Фантом»), Віталь Махаў («Истребители», «Weekend», «Апофегей»).
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца – з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля – з 12.30 да 18.30
Выходны – панядзелак.



















Добавить комментарий