21 лютага - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Віншуем усіх нас з Міжнародным днём роднай мовы!

Беларускае слова мужна жыве ў Коласаўскім тэатры! Рэпетыцыі, спектаклі, прыватныя размовы... Коласаўцы трымаюць у сабе магутныя і пяшчотныя, шчырыя і дасціпныя беларускія словы... Аддаюць шчыра гэтыя словы гледачу! І ў Віцебску, на коласаўскай сцэне, родная мова гучыць свабодна, узнёсла, упэўнена!
«Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет», – казаў наш класік Якуб Колас.
Давайце разам, супольна берагчы нашае нацыянальнае хараство і багацце – душу нашай нацыі.
У паяднанні Мовы і Тэатра мы жывём, і будзе жыць вечна наш народ!

Паслухайце, пачытайце, як вобразна, адкрыта і шчыра выказаўся пра родную мову адна з лепшых беларускіх паэтак Яўгенія Янішчыц!

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песняй, што расчуліла да слёз,
Я прыму цябе па-беларуску.

Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.

Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зараслі?
Памаўчы са мной па-беларуску.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X