20 САКАВІКА Ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ - ПРЭМ’ЕРА!!! ЗАПРАШАЕМ УСІХ НА «АСЕННІ ROCK'N’ROLL»!

20 сакавіка ў Коласаўскім тэатры прэм’ера - міні-серыял для мужчыны і жанчыны з інтрыгуючай і заманлівай назвай «Асенні rock’n’roll».

Можна будзе добра адпачыць, і пасмяяцца, і пасумаваць, і паразважаць, задумацца пра такія рэчы, як час, узрост, пачуцці, адзінота. Аўтар п’есы – ізраільскі драматург расійскага паходжання Міхаіл Хейфец. Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Дольнікаў. Ён амаль тутэйшы, у маладым узросце працаваў у тэатрах Брэста, Віцебска, Магілёва. Пазней пераехаў у Маскву. Зараз - вольны мастак. Супрацоўнічае з рознымі тэатральнымі калектывамі. Шэсць год таму паставіў у Коласаўскім тэатры на камернай сцэне спектакль «Я вольны!» па рамане вядомай бельгійскай пісьменніцы Амелі Натомб «Касметыка ворага». Спектакль карыстаецца глядацкім поспехам, захоўваецца ў рэпертуары і сёння.

І вось новая сустрэча са сталымі коласаўскімі акцёрамі – Наталляй Аладка, заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Вячаславам  Грушовым і моладдзю – Дар’яй Французавай і Аляксеем Стомам у спектаклі «Асенні rock’n’roll». Напярэдадні прэм’еры ў тэатры адбылася прэс-канферэнцыя. Яе ўдзельнікі дзяліліся сваімі думкамі пра новую пастаноўку.

 

Аляксандр Дольнікаў, рэжысёр-пастаноўшчык:
«Калі я прачытаў п’есу Міхаіла Хейфеца, то ўбачыў у ёй матэрыял для спектакля. Тут ёсць што іграць, ёсць што ставіць і будзе што глядзець. І я адразу вырашыў, што трэба запрасіць маладую мастачку Наталлю Лавіцкую-Ярмолаву і стварыць на сцэне не бытавую кватэру, а свет рок-н-ролу. І потым хочацца свята. Яно ёсць у нашым жыцці, але яго заўсёды не хапае. Тут і меладрама, і танцы, і рух, і тая пазітыўная энергія, якая перакінецца ў глядзельную залу. Дзеля гэтага мы і ставім спектакль».

 

Алесь Замкоўскі, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі:
«Чым цікавая гэтая сцэнічная прастора – камерная сцэна? Яна дазваляе ствараць спектаклі эксперыментальныя. І мінулая работа Аляксандра Дольнікава – «Я вольны!» - мела авангардны напрамак. Ён нават прасіў нас памяняць жанр пастаноўкі, і мы вызначылі яе як метафізічны трылер. Новы спектакль будзе больш глядацкім і ў больш пазітыўным ключы. Тут гучыць рок-н-рол. І гэта не спакойны блюз, а імклівы рытм і драйв».

 

Наталля Аладка, актрыса, вядучы майстар сцэны:
«Вельмі добра прыдумаў рэжысёр, што ўвёў у спектакль маладую пару, якой няма ў п’есе. Гэта наш малады настрой, нашы маладыя душы. Яны паказваюць, як бы мы хацелі танчыць, але мы ўжо людзі сталага ўзросту, і ўжо сілы не тыя. Мне спадабалася працаваць, бо калі ёсць ўзаемаразуменне з рэжысёрам, з партнёрам, то ўсё атрымліваецца».

 

Вячаслаў Грушоў, вядучы майстар сцэны. заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь:
«З узростам становіцца ўсё больш складана. Звужаюцца твае выканаўчыя рамкі. Але ў гэтым спектаклі ёсць магчымасць праявіць сябе. Ён пра тое, як з узростам абвастраюцца пачуцці і адчуванне часу. Гэта ў маладосці ўсё лёгка. Але і сталы ўзрост дае шанц яшчэ нешта паспець: закахацца, выявіць сябе ў творчасці.  За гэты сціслы адрэзак часу трэба пражыць усё жыццё».

А вас, шаноўныя гледачы, мы запрашаем на прэм’еру!

Квіткі яшчэ ў касе ёсць!
Тэлефон 62-63-81.

 

 

 
 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка