20 сакавіка - ПРЭМ'ЕРА! «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН»

Першая прэм’ера 2021 года адбудзецца 20 сакавіка. Суботнім вечарам, а 18-й гадзіне, на камернай сцэне коласаўцы прапануюць гледачам трагікамедыю «Гульня ў джын» па аднайменнай п’есе Дональда Лі Коўбэрна.

Малады рэжысёр Андрэй Жыгур узяў для пастаноўкі знакаміты твор амерыканскага драматурга пра дзве адзінокія душы. Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

Ролю Уэлера выконвае вядучы майстар сцэны, уладальнік медаля Францыска Скарыны Пятро Ламан. Ролю Фонсіі - вядучы майстар сцэны Анжаліка Баркоўская.

Андрэй Жыгур таксама з’яўляецца  аўтарам сцэнаграфіі і касцюмаў. Музычнае афармленне стварае Аляксандр Крыштафовіч. Пераклад на беларускую мову Уладзіміра Дзюбы.

Узроставае абмежаванне пастаноўкі – 16+.

Квіткі на спектакль «Гульня ў джын» можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас на спектаклях Коласаўскага тэатра!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X