2 лістапада - БЕНЕФІС НАРОДНАГА АРТЫСТА БЕЛАРУСІ ТАДЭВУША КОКШТЫСА

 

31 кастрычніка адзначае юбілей старэйшы акцёр коласаўскай і ўсёй айчыннай сцэны, народны артыст Беларусі Тадэвуша Антонавіч Кокштыс.

 

Больш за 65 год у адным тэатры. Больш за 150 роляў, многія з якіх увайшлі ў залатую скарбніцу беларуская тэатральнага мастацтва. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Уладальнік прыза беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка». Тадэвуш Антонавіч жыве і працягвае жыць тэатрам і ў свае 90 год.

2 лістапада, у 18:00, юбіляр шчыра запрашае любімых гледачоў на свой бенефіс. Ён выйдзе на вялікую сцэну тэатра ў ролі Князя ў трагіфарсе «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага.

Пасля спектакля адбудзецца ўрачыстае віншаванне.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператараў квіткоў kvitki.by, ticketpro.by і 24afisha.by
.

Акрамя таго, прымайце ўдзел у розыгрышах запрашальных квіткоў на бенефіс Тадэвуша Кокштыса
у сацыяльных сетках УКантакце і Instagram.
Розыгрыш працягнецца да 1 лістапада.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X