12 мая НА СЦЭНЕ ТЭАТРА імя ЯКУБА КОЛАСА - «ШОУ ПАД ДАЖДЖОМ»

12 мая на сцэне Коласаўскага тэатра - гастролі ўпадабанага ў Віцебску Санкт-Пецярбургскага тэатра танца «Искушение» з прадстаўленнем «Шоу пад дажджом. Нам 10 год».

Калі сэрца стукае ў шалёным рытме, у грудзях пажар, а ў венах пульсуе толькі адно слова - «кахаю» - рабі, як яны! Рабі разам з імі! Танцуй!

Тэатр танца «Искушение» упэўнены, што ў кахання няма тэрміну прыдатнасці. Вось ужо 10 год танцоры безразважна ўлюбёныя ў сцэну, танец і сваіх шматлікіх гледачоў. 10 год – гэта не тэрмін! 10 год – гэта юбілей легендарнага «Шоу пад дажджом»!

Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Искушение», як і належыць, святкуе юбілейную дату з размахам! Пранікнёныя гісторыі, шчырыя эмоцыі, харэаграфія экстра класа ў арыгінальнай падачы, пазітыў і магутны зарад энергіі – усё гэта чакае гледачоў, якія будуць актыўнымі ўдзельнікамі юбілейнага спектакля. Шоу абяцае стаць грандыёзным святам танца і кахання, бо ў гэты вечар на сцэне новае і самае лепшае!

Аўтар, рэжысёр, харэограф – Рустам Надыршын.

Пачатак шоу ў 19:00. Працягласць - 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне - 12+.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка