100-годдзю УПРАЎЛЕННЯ КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ ПА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

28 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці.
Гістарычная атмасфера была створана творчымі сіламі артыстаў і супрацоўнікаў Коласаўскага тэатра, Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова, віцебскіх ваенных гістарычных рэканструктараў, навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў, студэнтаў факультэта фізічнай культуры і спорту ВДУ імя П.М.Машэрава, хора пад кіраўніцтвам В.Рауза.
Наведвальнікі мерапрыемства змаглі прайсці праз усю гісторыю Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці. У рэкрэацыях тэатра быў адлюстравана дзейнасць супрацоўнікаў спецслужбаў ад пачатку ХХ стагоддзя да часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тэатралізаванае відовішча ў выглядзе размовы сталага і маладога супрацоўнікаў спецслужбаў, з дапамогай ўрыўкаў са спектакляў, гістарычны сцэн, танцаў і песень, расказала гледачам і ганаровымі гасцям пра шлях станаўлення ўпраўлення. Былі названы вядомы супрацоўнікі, якія пакінулі значны след у гісторыі ўпраўлення, знакавыя падзеі, заслугі падчас служэння краіне на розных этапах яе развіцця.
Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства выкананнем гімна Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
Добавить комментарий