Алесь (Аляксандр) ЗАМКОЎСКІ
Кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі
|
Што такое тэатр? Можна спрабаваць успрыняць У адным упэўнены і згодны з майстрам Станіслаўскім: «Калі б сэнс тэатра быў толькі ў забаўляльным відовішчы, можа быць, і не варта было б укладаць Адлюстроўваць – камічна і драматычна, трагедыйна |
БІЯГРАФІЯ Нарадзіўся 5 жніўня 1984 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. З 2002 па 2007 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава. З 2007 па 2013 год працаваў у аб’яднанай газеце «Полацкі веснік» (карэспандэнтам, загадчыкам аддзела па сацыяльных пытаннях). З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 2014 года працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. |
ДЗЕЙНАСЦЬ У КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ З’яўляецца адміністратарам сайта тэатра. Актыўна ўдзельнічае ў сустрэчах з гледачамі, радыё- і тэлевізійных перадачах, дзе прапагандуе мастацтва тэатра імя Якуба Коласа. З’яўляецца адказным за арганізацыю гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр». У 2016 годзе прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў да 90-годдзя тэатра імя Якуба Коласа: тыдзень камернай сцэны, тыдзень драмы і камедыі, юбілейны творчы вечар «Тэатр прызямліўся ў Віцебску», выданне юбілейнага буклета, выстава ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі «Тэатр у люстэрку часу», прэзентацыя кнігі польскага культуролага Андрэя Масквіна «Беларускі тэатр 1920-1930-х: адабраная памяць»; дакументальна-мастацкі праект «Маё жыццё ў мастацтве», прысвечаны юбілею тэатра і юбілею народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной. Напісаў сцэнарыі творчых вечароў, прысвечаных Міжнароднаму дню тэатра і дню заснавання тэатра - «Акцёр пакідае часцінку душы…», «У віхуры ілюзій», «Тэатр+Кіно»; сцэнарыі да юбілейных вечароў народнага артыста СССР і БССР Фёдара Шмакава, народнай артысткі БССР Зінаіды Канапелькі, народных артыстаў Беларусі Тадэвуша Кокштыса і Святланы Акружной, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Ліхачовай, вядучых майстроў сцэны Наталлі Аладкі і Святланы Жукоўскай. Ажыццявіў пераклад п’ес да спектакляў: «Я вольны!» паводле аднайменнага рамана А.Натомб «Касметыка ворага», «Гаральд і Мод» К.Хігінса, «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка, чэхаўскіх «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова» да спектакля «Смешныя людзі», «Матылёк… Матылёк…» А.Нікалаі, «Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага, «Агнявы Леў» А.Кружнова. Напісаў тэксты песень да спектакляў «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна, «Дурнічка» Лопэ дэ Вегі, «Агнявы Леў» А.Кружнова. Займаўся адаптацыяй да сучаснай беларускай мовы перакладаў п’ес «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра, «Апошнія» М.Горкага, «Дурнічка» Лопэ дэ Вегі. З 2014 па 2017 год выконваў абавязкі сакратара мастацкага савета тэатра. |
|
КАНТАКТЫ E-mail: teatrkolasa.az@gmail.com |
Добавить комментарий