НАПАЧАТКУ СНЕЖНЯ – ГАСТРОЛІ ЛУГАНСКАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНА-ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА імя М.ГАЛУБОВІЧА

 

7 і 8 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Луганскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя М.Галубовіча. Артысты пакажуць два вячэрнія спектаклі для дарослых.

7 снежня, субота (18:00),монаспектакль «СПАСТИ КАМЕР-ЮНКЕРА ПУШКИНА» па п’есе Міхала Хейфеца.

 

Галоўны герой спектакля – Міша Пітунін, звычайны хлопчык, які не вызначаецца адменнымі талентамі. І ўсё ж адзін талент у яго быў – уменне трапляць у пераплёты. З дзяцінства ён раз-пораз апынаўся ў самых розных камічных сітуацыях, што заканчваліся для яго няшчасцямі.

Рос Міша ў савецкія гады, калі адукацыя будавалася на ўдзёўбванні і навязванні чаго-небудзь. У выніку Міша яшчэ ў дзіцячым садзе прасякнуў глыбокай нянавісцю да класіка літаратуры Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, які здаваўся хлопчыку віной усіх бедаў.

 

Гледачы разам з Мішам пражывуць этапы яго сталення, убачаць, як паступова яго стаўленне да паэта змяняецца. Вобраз Пушкіна ў спектаклі метафарычны. Ён канцэнтруе ў сабе ўсё тое, што галоўнаму герою не падабаецца ў самім сабе, усё, што ён адмаўляецца прымаць і змяняць. Увесь час перасоўваючыся з нашага часу ў пушкінскі, герой даведаецца пра выпадковыя падзеі, што папярэднічаюць той фатальнай дуэлі. Спектакль пралье святло на цікавыя дэталі асабістага жыцця тых, хто атачаў Пушкіна, – Жоржа Дантэса, Луі Гекерна, Наталіі Ганчаровай. І, магчыма, апынецца, што паэта можна было б выратаваць.

 

Нездарма п'еса, адпаведна і спектакль, мае падзагаловак – гісторыя няспраўджанага подзвігу. Менавіта нуда па няспраўджаным жыцці і прымярае двух галоўных персанажаў – Пітуніна і Пушкіна. Усе падзеі п’есы зразумелыя і смешныя, спектакль напоўнены сакавітымі дэталямі і выдатнымі рэплікамі.

Рэжысёр-пастаноўшчык і выканаўца галоўнай і адзінай ролі – Аляксандр Рэдзя, заслужаны артыст Украіны, народны артыст Луганскай Народнай Рэспублікі. Сам артыст адзначыў, што, калі хаця б некалькі чалавек пасля прагляду пастаноўкі возьмуць пачытаць том Пушкіна, значыць, яго праца была не марная. У 2013 годзе за монаспектакль Аляксандр Рэдзя атрымаў галоўны прыз Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь».

 

Узроставае абмежаванне – 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

8 снежня, нядзеля (18:00),трагікамедыя «ПОСЛЕДНЯЯ ЛЮБОВЬ ДЕДА МОРОЗА» па п’есе Дар’і Верасавай.

 

Чаго толькі не здараецца пад Новы Год… Жыла сабе жанчына – шчасліва, ды не так, каб вельмі шчасліва. І раптам пад Новы Год сустрэла сваё першае каханне… у абліччы Дзеда Марозу, які ад фірмы на заказ са святам віншуе. Вось і атрымлівае папулярны навагодні персанаж яшчэ адзін заказ на навагодняе віншаванне – толькі віншаваць яму даводзіцца не дзіцё, а сталую жанчыну, Снягурку, так бы мовіць.

І не схавацца ад сябе і ад кахання ў замкнёнай кватэры, да таго ж, ключ ад якой, дзіўным чынам губляецца.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар музычнага афармлення – Наталія Каваль, народная артыстка Украіны, народная артыстка ЛНР. Сцэнаграфія Мікалая Сявідава, заслужанага работніка культуры ЛНР. Касцюмы Юліі Бурдзейнай.

Ролі выконваюць Наталія Каваль, народная артыстка Украіны, народная артыстка ЛНР, і Аляксандр Рэдзя, заслужаны артыст Украіны, народны артыст ЛНР.

Рэжысёр назвала пастаноўку «трагедыяй двух адзінокіх, страчаных у гэтым свеце людзей», а ідэя спектакля – «кожная жанчына мае права на шчасце». Яна адзначала: «Матэрыял вельмі добры, вельмі глыбокі. Хоць пры першым чытанні мне здалося, што гэта вясёлая, лёгкая камедыя. Але чым больш я паглыблялася ў матэрыял, тым больш разумела, што, насамрэч, аўтар закладваў туды значна глыбейшыя паняцці, чым проста «пасмяяцца і павесяліць гледача».

 

Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – на сайце тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

 

 
 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X