16 ліпеня – «НОЧНОЙ ЗВОНОК» ад АРТЫСТАЎ ТЭАТРА і КІНО з САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА

16 ліпеня, у 19:00, адбудуцца гастролі артыстаў тэатра і кіно з расійскага Санкт-Пецярбурга. Гастралёры пакажуць трагікамедыю «НОЧНОЙ ЗВОНОК» паводле п'есы Віктара і Марыі Мярэжка «Начныя забавы».
Красуня-жонка, разумніца-дачка і бацька, начальнік сярэдняй рукі, – гэта сям'я жыве ў трохпакаёвай кватэры ў цэнтры Масквы. Усё, на першы пагляд, прыстойна і годна. Але начальнік бацькі стаў палюбоўнікам маці. І дачка, даведаўшыся пра яе здраду, вырашае выклікаць тату з камандзіроўкі, каб той заспеў каханую жонку ў шлюбным ложку з іншым.
У гэту гісторыю воляй выпадку ўвязваецца саксафаніст Сашуля, які працуе недалёка ў рэстаране. У 50-гадовага нікчэмніка ёсць забава – пасля закрыцця рэстарана тэлефанаваць па нумарах з грашовых купюр, як па тэлефонных. На сваю бяду ён датэлефанаваўся маладой гаспадыні, якая задумала інтрыгу ў няшчаснай кватэры. Тая запрасіла яго ў госці і замкнула разам з палюбоўнікамі. Тым часам прыляцеў бацька. Пачалася ноч, якая зменіць лёс кожнага.
З вялікай сілай сутыкнуліся два процілеглыя лады жыцця, розныя разуменні пра гонар. На вачах у гледача побытавая драма робіцца сапраўднай прыпавесцю пра чалавечыя заганы. Тут вартасць ваюе з маладушнасцю, шчырасць — з нахабнай ілжывасцю.
Тонка і арганічна іграюць герояў п'есы заслужаны артыст Расіі Сяргей Кашонін, артысты Юлія Калеснікава, Кацярына Кірмель, Арцём Бардоўскі і Леанід Смунёў.
Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на гастрольны спектакль «Ночной звонок» – у касе тэатра
(тэлефон 62-63-81)
і ў аператара квіткоў kvitki.by.
Добавить комментарий