У ЛІПЕНІ І ЖНІЎНІ - ВЯЧЭРНІЯ ПАКАЗЫ СПЕКТАКЛЯ ПРА ІЛЛЮ РЭПІНА Ў МУЗЕІ-СЯДЗІБЕ І.Я.РЭПІНА «ЗДРАЎНЁВА»

 

Сёлета, 5 жніўня, адзначаецца 180-годдзе сусветна вядомага расійскага мастака Іллі Яфімавіча Рэпіна. 12, 13, 14 і 15 ліпеня і 3 жніўня на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» адбудуцца паказы спектакля «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» па п’есе Алеся Замкоўскага. Ліпеньскія паказы адбудуцца пад час правядзення XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а жнівеньскі прысвечаны непасрэдна юбілею Іллі Рэпіна.

У 1892 годзе сусветна вядомы мастак Ілля Рэпін набыў каля Віцебска сядзібу і назваў яе Здраўнёва. Дзвінскія прасторы сталі месцам яго натхнення і адпачынку ад пецярбургскай мітусні. Дзякуючы вялікім творчым намаганням Рэпіна, былая сядзіба Сафіеўка набыла выключны мастацкі выгляд. Ліпавая алея, альтанкі, прыгожая сажалка, горка натуршчыка «Манблан»... Сядзібны дом з зубчастай вежай, пабудаваны па асабістым плане мастака, і зараз здзіўляе многіх чароўнай вытанчанасцю...

Драматычны нарыс, створаны творцамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, вяртае гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя. Коласаўцы расказваюць пра Іллю Рэпіна і яго сям’ю, пра яго пастаянны ўнутраны творчы неспакой, пра тое, ці можа мастацтва для геніяльнага мастака быць вышэй за ўсе іншыя жыццёвыя каштоўнасці.

Ідэя Ніны Обухавай. Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Памочнік рэжысёра Алена Мураўёва. Ролю Іллі Рэпіна выконвае вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Яўген Бераснеў.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне – 16+.

12 ліпеня паказ драматычнага нарысу «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» пачнецца ў 21:00. Ад’езд ад тэатра імя Якуба Коласа – у 20:20.
13 і 14 ліпеня - у 18:00 і 21:00. Ад’езды ад тэатра – у 17:20 і 20:20 адпаведна.
15 ліпеня - у 21:00. Ад’езд ад тэатра – у 20:20.

3 жніўня спектакль пачнецца ў 18:00. Ад’езд ад тэатра - у 17:20.

Квіткі на спектакль «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» – у касе тэатра
(тэлефон 62-63-81)
і ў аператара квіткоў kvitki.by:
12 ліпеня (21:00)
13 ліпеня (18:00)
13 ліпеня (21:00)
14 ліпеня (18:00)
14 ліпеня (21:00)
15 ліпеня (21:00)
3 жніўня (18:00)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X