«КРЫШТАЛЬНАЯ ПАЎЛІНКА» – У ТАЦЦЯНЫ ЛІХАЧОВАЙ. «КРЫШТАЛЬНАЯ ЗОРКА» – У ЗІНАІДЫ ГУРБО

 

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, у Мінску, у «Доме дружбы», Беларускі саюз тэатральных дзеячаў правёў штогадовую цырымонію ўзнагароджання.

Прыз «Крыштальная Паўлінка» – вышэйшую ўзнагароду Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – атрымала Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова, артыст драмы, вядучы майстар сцэны тэатра імя Якуба Коласа, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскай абласной пярвічнай арганізацыі БСТД. Таццяна Уладзіміраўна больш за 50 год нязменна аддана служыць у Коласаўскім тэатры і займае адно з вядучых месцаў у трупе.

«Крыштальная Паўлінка» заснаваная ў 1991 годзе. Прызам узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, спонсары і мецэнаты, іншыя дзеячы тэатральнага мастацтва Беларусі, чыя шматгадовая арганізацыйная, творчая ці мецэнацкая дзейнасць значна паўплывала на станаўленне, развіццё і аўтарытэт тэатра Беларусі і чыё імя карыстаецца любоўю і павагай сярод дзеячаў тэатральнага мастацтва і гледачоў.

Сярод коласаўцаў «Крыштальнай Паўлінкай» былі ўзнагароджаныя народныя артысты Зінаіда Канапелька (1994), Фёдар Шмакаў (2000), Святлана Акружная (2002), Тадэвуш Кокштыс (2014).

Прызам «Крыштальная зорка» ўзнагароджаная адна са старэйшых, з найбольш паважаных артыстак нашага тэатра Зінаіда Міхайлаўна Гурбо. Сёлета яна святкуе 80-цігадовы юбілей, а ў наступным – 60 год служэння ў Коласаўскім тэатры.

Прыз «Крыштальная зорка» заснаваны ў 2000 годзе. Ім узнагароджваюцца акцёры, рэжысёры, драматургі, мастакі, балетмайстры, дырыжоры, хормайстры, тэатразнаўцы, арганізатары тэатральнай справы і іншыя дзеячы, чыя шматгадовая самаадданая творчая і арганізацыйная дзейнасць значна паўплывала на развіццё і аўтарытэт беларускага тэатральнага мастацтва і якія не маюць ганаровых званняў.

Сярод коласаўцаў «Крыштальнай зоркай» узнагароджаныя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (2010) і вядучы майстар сцэны Святлана Жукоўская (2012).

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
шчыра віншуе нашых Таццяну Уладзіміраўну і Зінаіду Міхайлаўну
і зычыць ім натхнення, далейшых творчых поспехаў і здабыткаў, моцнага здароўя!

Фотаздымкі ўзятыя з сайта sb.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X