ТЭАТР ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА НАБІРАЕ ВЫПУСКНІКОЎ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ ДЛЯ НАВУЧАННЯ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ «АКЦЁРСКАЕ МАЙСТЭРСТВА»
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа набірае юнакоў і дзяўчат, выпускнікоў сярэдняй школы, для навучання на базе Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (педагог – рэжысёр-пастаноўшчык тэатра імя Якуба Коласа Юрый Ігаравіч Лізянгевіч).
Прагляд усіх жадаючых адбудзецца 7 чэрвеня 2013 года, пятніца, з 16-і гадзін на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа (г.Віцебск, вул. Замкавая, 2). Збор - у 15.50 каля службовага ўваходу ў тэатр.
Да прагляду неабходна падрыхтаваць:
1. Выразнае чытанне на памяць верша, байкі, урыўка прозы
2. Выкананне меладычнай песні без акампанементу
Кантактныя тэлефоны:
8-029-519-52-41 – Юрый Ігаравіч
8-029-715-70-67 – Святлана Мікалаеўна
Добавить комментарий