ГАЛОЎНАМУ ІНЖЫНЕРУ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ЛЕАНІДУ ГАЙДАМОВІЧУ – 50!

Коласаўскі тэатр віншуе з 50-годдзем галоўнага інжынера
Леаніда Часлававіча Гайдамовіча!

За плячыма ў Леаніда Гайдамовіча вялікі працоўны шлях. Ён мае сур’ёзны жыццёвы досвед. Каля дзесяці год ён годна служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Каардынуе работу многіх службаў, штодзённа паспяхова вырашае розныя тэхнічныя і вытворчыя праблемы.

У Ваш святочны дзень, Леанід Часлававіч, тэатр жадае Вам моцнага здароўя, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту, душэўнай цеплыні родных і калег, жыццёвага аптымізму, поспехаў у працы на карысць Коласаўскага тэатра!

Хай Вам будуць на радасць гэтыя вершаваныя радкі!

Хай за плячыма – 50,
Ды грэх злавацца на зязюлю –
Ў запасе ў яе гадоў,
Бы слоў ласкавых у матулі.
Няхай кукуе аж да ста,
Зямнога шчасця напрарочыць.
Мы вам жадаем і далей
Ў жыццё з упэўненасцю крочыць.
Ды заставацца маладым,
Няўрымслівым і самавітым,
З юнацкай светлаю душой
І сэрцам для людзей адкрытым.

Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X