НАБЫЦЬ КВІТКІ

 

НАБЫЦЬ КВІТКІ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ і ГАСТРОЛЬНЫЯ СПЕКТАКЛІ
МОЖНА Ў КАСЕ ТЭАТРА

Рэжым працы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30
Выходны - панядзелак.

У касе таксама можна даведацца пра наяўнасць квіткоў.

Даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62-63-81.

Таксама магчыма набыць квіткі
праз аператараў квіткоў

           

 

КОШТ КВІТКОЎ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ

Асноўная сцэна

вячэрнія прэм’ерныя і непрэм’ерныя
партэр - 17,00 беларускіх рублёў
ярус - 15,00 беларускіх рублёў

Камерная сцэна

вячэрнія прэм’ерныя і непрэм’ерныя
16,00 беларускіх рублёў

КОШТ КВІТКОЎ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ і ПАДЛЕТКАЎ

ранішнія і дзённыя
7,00 беларускіх рублёў

Акрамя квіткоў, у касе тэатра можна набыць ПАДАРУНКАВЫЯ СЕРТЫФІКАТЫ.
З Палажэннем аб падарункавых сертыфікатах можна пазнаёміцца ТУТ.

Як вярнуць квіткі KVITKI BY

Згодна з п.5 арт.217 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, уваходныя квіткі могуць быць вернутыя па ініцыятыве грамадзяніна ці арганізацыі за 1 каляндарны дзень да дня правядзення мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну ці арганізацыі, якія вярнулі ўваходны квіток, пакрываецца не меней за 75% кошту ўваходнага квітка. Сервісны збор не вяртаецца, бо паслуга па продажы квіткоў аказана.

У выпадку адмены, змены загадзя абвешчанага часу (тэрмінаў) ці месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым, вяртанне квіткоў ажыццяўляецца ў дзень скасаванага (запланаванага) мерапрыемства, а таксама ў іншыя тэрміны, пастаўленыя арганізатарам мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну ці арганізацыі, якія вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца поўны кошт уваходнага квітка за выключэннем сервіснага збору, бо паслуга па продажы квіткоў аказана.

Уваходныя квіткі вяртаюцца па месцы знаходжання арганізатара мерапрыемства, а ў выпадку скасавання, змены загадзя абвешчанага часу (тэрмінаў) ці месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым – таксама па месцы скасаванага (запланаванага) мерапрыемства і ў іншых месцах, абазначаных арганізатарам мерапрыемства.

Для вяртання грашовых сродкаў трэба падаць квіткі на фірмавым бланку квітковага аператара ці электронныя квіткі ў надрукаваным выглядзе і квітанцыю пра аплату.

У выпадку змены загадзя абвешчанага часу (тэрмінаў) ці месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым грамадзянін мае права наведаць мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага квітка.

Комментарии

Comment: 
Уважаемые артисты и сотрудники театра. Наша семья является вашими постоянными зрителями. Мы благодарны за то эстетическое наслаждение, которое получаем от спектаклей! Ни разу нам не пришлось разочароваться в великом действе - театральной постановке. Браво, артистам! Особую благодарность хочется выразить кассиру театра - Марине, мы не местные жители, приезжаем на спектакли за 150 км, билеты заказываем по телефону и всегда слышим в трубке приятный приветливый голос, Марина всегда оставляет билеты, а в случае отмены спектакля звонит. Спасибо Вам, что даете возможность провести незабываемые встречи с прекрасным. Всего вам доброго и до скорой встречи! Семья Конон

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X