У ЛІСТАПАДЗЕ – ГАСТРОЛІ БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ

30.09.2026

24 і 25 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі».

24 лістапада (19:00) – трагікамедыя «ТРИБУНАЛ» па п'есе Андрэя Макаёнка.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

У гады Вялікай Айчыннай Вайны бацька сям'і раптам становіцца на бок ворага. Жонка і дзеці ў жаху ад такой здрады. Што ім рабіць? Ці варта ўмяшацца і зрабіць здрадніку Радзімы трыбунал? І чаму добры і мяккі чалавек Цярэшка раптам пайшоў супраць свайго народа?

Гісторыя пра сямейныя сувязі, якія рвуцца пад цяжарам вайны. І пра тое, на якія ахвяры ідуць людзі дзеля выратавання сваіх блізкіх і свайго народа.

У спектаклі тонка пераплятаюцца лубяны камізм адносін персанажаў з трагедыяй акупацыі. Каб у выніку намаляваць самую дакладную карціну беларускай душы.

  

Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Козака. Сцэнаграфія Мікалай Паўтаракі. Мастак па касцюмах Алена Макарава.

Ролі выконваюць: Сяргей Пяткевіч (Цярэшка), Таццяна Зелянко (Паліна), Ірына Давыдзенка (Галя), Ганна Цвірка (Зіна), Таццяна Строк (Надзя), Іван Гізмант (Валодзька), Аляксандр Шчарбакоў (паліцай Сырадоеў), Міхал Мятліцкі (Камендант), Вячаслаў Цыцкоўскі (Камендант).

Прэм'ера адбылася ў чэрвені 2024 года.

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай і беларускай мовах з выкарыстаннем мясцовага дыялекту.

25 лістапада (19:00) – камедыя на 2-е дзеі «БЛЭЗ И МАРИ» па п'есе Клода Манье.

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Малады мастак Блэз уцягнуты ў пікантную авантуру. Справа ў велізарных грошах! Трэба ўсяго толькі ажаніцца з дачкой заможнага бізнэсоўцы. Вось толькі знаёмства з будучай нявестай ператвараецца ў сапраўдную катастрофу…

Падзеі спектакля разгортваюцца ў неверагодным тэмпе, нечаканыя павароты і вясёлыя непаразуменні ідуць адно за адным! Немагчыма прадбачыць, на што вырашацца героі дзеля выканання сваёй мары. Камедыя і рамантыка ідуць рука ў руку, ствараючы непаўторную атмасферу французскага шыку. Але ці магчыма сярод гэтай карнавальнай блытаніны адшукаць праўдзівае каханне?

  

Пастаноўка і музычнае афармленне Цімафея Ільеўскага. Мастак-пастаноўшчык Мікалай Паўтарака. Мастак па касцюмах Алена Макарава. Пластыка Вольгі Клімук.

Ролі выконваюць: Дзмітрый Бацюк (Блэз Д'амбрые), Наталія Сандрыкава (Мары), Кацярына Сіротка (Жэнеўева), Сяргей Пяткевіч (Мсье Клебер Карлье), Яніна Малінчык (Мадам Карлье), Ганна Цвірка (Лаура Карлье), Наталля Лабко (Арыяна Кларэнс), Вольга Клімчук (Пепіта).

Прэм'ера адбылася ў верасні 2024 года.

Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Для дзяцей 25 лістапада (12:00, 14:00) – музычны спектакль «ЦАРЕВНА-ЛЯГУШКА» па п'есе Уладзіміра Ілюхава.

  

Задумаў Кашчэй адпомсціць Васілісе Прыўкраснай за тое, што яна яго адкінула. Ператварыў ліхадзей першую красуню царства ў звычайную жабу. Але нават у гэтым абліччы любаснае сэрца Івана-царэвіча пазнае сваю нарачоную. А адданыя, добрыя і адважныя таварышы дапамогуць яму адшукаць кашчэеву смерць, нягледзячы на любыя перашкоды і небяспекі.

Народная казка, расказаная на новы лад, пакажа прыклад сапраўднага сяброўства і спадабаецца не толькі дзецям, але і іх бацькам. Бо вас чакаюць чараўніцтва, завадныя песні, мноства сцэнічных эфектаў, перамога дабра над злом і, вядома ж, шчаслівы фінал.

  

Рэжысёр-пастаноўшчык Дзяніс Фёдараў. Мастак-пастаноўшчык Мікалай Паўтарака. Кампазітар, аўтар вершаў песень Уладзімір Бабкоў. Харэограф Ягор Каляда.

Ролі выконваюць: Іван Гізмант (Іван Царэвіч), Васіліса Прыўкрасная (Кацярына Сіротка), Вячаслаў Цыцкоўскі (Кашчэй Несмяротны), Генадзь Чурыкаў (Цар), Таццяна Юрык (Нянька), Дзмітрый Бацюк (Стольнік), Таццяна Ваўчэцкая / Тамара Майсеенка (Пакаёўка / Тагасветная існасць), Ганна Цвірка (Баба Яга), Вольга Клімук (Баярская дачка), Таццяна Зелянко (Купецкая дачка), Алег Бузук (Лясун), Маргарыта Валоўнікава (Жаба).

Прэм'ера адбылася ў маі 2023 года.

Працягласць спекаткля - 1 гадзіна 15 хвілін. Узроставае абмежаванне - 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Чакаем на гастролях Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы! 

Квіткі таксама можна набыць у касе тэатра.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 ды 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

         

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X