22 МАЯ – ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК «БАТЛЕЙКА». СПЕКТАКЛЬ «ПРИКЛЮЧЕНИЯ В СТРАНЕ ЭЛЕКТРИЧЕСТВА»

20.05.2026
22 мая (12:00) у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа пройдуць гастролі Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка». Акцёры з Маладзечна пакажуць спектакль «ПРИКЛЮЧЕНИЯ В СТРАНЕ ЭЛЕКТРИЧЕСТВА» па п'есе Юліі Башынскай.

Спектакль-гульня адправіць юных гледачоў разам з героямі Розай, Відэльчыкам і Доктарам Токам у дзіўнае падарожжа. Пад час відовішча дзеці даведаюцца асноўныя законы і правілы бяспекі пры адносінах з электрычнымі прыладамі. А таксама стануць актыўнымі ўдзельнікамі вяртання галоўных герояў дадому пасля займальных выпрабаванняў.

Тэатр «Батлейка» раскажа дзецям пра наступствы неасцярожных адносін з электрапрыладамі. Спектакль «Приключения в стране Электричества» дапаможа пашырыць разуменне дзяцей пра электрычнасць і яе выкарыстанне, раскажа пра правілы бяспечных адносін звароту з электрапрыладамі, навучыць правільна дзейнічаць пад час пажару, дапаможа развіць дапытлівасць і адказнасць.

Рэжысёр Міхал Асановіч. Мастак Паліна Кажан. Кампазітар Сяргей Урбановіч. Харэограф Яўген Завадскі.
Спектакль створаны пры падтрымцы Дзяржэнергагазнагляду. Узроставае абмежаванне – 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
абеднія перапынкі – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий