У МАІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – «ТА ЕЩЁ СЕМЕЙКА»

09.04.2026

18 мая (19:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно (Масква). Для віцебскага гледача госці пакажуць неверагодную камедыю пра каханне «ТА ЕЩЁ СЕМЕЙКА» па п’есе Даніэля Агрона.

Квіткі можна набыць анлайн.

Гэта гісторыя пра шалёную сямейку ў трох пакаленнях, якая трапляе ў Ізраіль у пошуках лепшага жыцця. Галоўная гераіня Фаня, яе маці, цётка і два сыны Фані! Кожны з іх – яркая асоба і вялікая нагода для жартаў.

Пераезд пераварочвае ўсё іх жыццё дагары нагамі! І, як той казаў, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Аднойчы да іх заходзіць суседка, якая жыве паверхам вышэй – і раптам іх жыццё пачынае змяняцца кардынальным чынам.

Герояў чакаюць як цяжкасці, гэтак і цудоўныя неспадзяванкі. А галоўнае – каханне і шчасце, якія прыходзіць часцей з зусім нечаканымі людзьмі і падзеямі.

Чуллівы і адначасова яркі спектакль у духу лепшых камедый Эльдара Разанава і Георгія Данэліі, які, без сумневу, прымусіць смяяцца, цешыцца, расчуліцца. Таму што рамантыкі і кахання ў гэтай камедыі неверагодна шмат, у ёй па-сапраўднаму раскрываецца сакрэт шчасця.

У спектаклі занятыя: заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Любоў Рудэнка, артысты Марыя Болтнева / Любоў Ціхамірава, Раман Шумілаў, Ілля Аляксееў, Даніэль Агрон.

Працягласць спектакля – 1 гадзіны 50 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X