НА МІЖНАРОДНЫМ ФОРУМЕ COLISIUM MINSK 2026

07.04.2026
3–4 красавіка адбыўся Colisium Minsk 2026 — міжнародны форум, які аб'ядноўвае артыстаў, прадзюсараў, арганізатараў канцэртаў, прадстаўнікоў пляцовак, лэйблаў, білетных аператараў і адмыслоўцаў крэатыўных індустрый. У тэматычнай плыні Theater браў удзел Аляксандр Замкоўскі, вядучы рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Работа ўсёй плыні ішла ў стылі крэатыўнай гутаркі, дзе абмеркаванне прапаноў перамяжоўваліся з праблемамі сучаснай тэатральнай сферай Беларусі. Прыцягненне маладых спецыялістаў у тэатры, захаванне традыцыі і наватарства, узаемадзеянне тэатральных культур Расіі і Беларусі, тэатральны блогінг і сучасныя падыходы да PR для падвышэння значнасці тэатра, абмеркаванне жыцця прыватных тэатраў - вось тое тэматычнае поле, у рамках якога ішло абмеркаванне.
Аляксандр Замкоўскі выступаў спікерам у секцыі «Не адной сталіцай адзіныя: місіі і задачы тэатраў Беларусі па рэгіёнах».


















Добавить комментарий