29 сакавіка - ДАДАТКОВЫ ПАКАЗ ПРЭМ'ЕРНАГА СПЕКТАКЛЯ «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА»

12.03.2026
29 сакавіка (18:00) на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца дадатковы прэм'ерны паказ спектакля «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА» па п'есе сучаснага беларускага драматурга Улады Альхоўскай. Драматычна-камедыйны трылер ужо трэці месяц праходзіць з аншлагам.
Квіткі можна набыць анлайн.

Дасведчаны махляр Віктар атрымаў мяккі прысуд - яго турэмнае зняволенне замянілі ўдзелам у адмысловым сацыяльным праекце. Герой павінны даглядаць маладую Марту, прыкутую да інваліднага крэсла. Здаецца, што яна не здольная стварыць вялікіх праблем і гэты месяц будзе «амаль курортам». Аднак замест ціхай, зашуганай дзяўчыны яго сустракае ведзьма, здольная ператварыць яго жыццё ў сапраўдны кашмар. Чаму яна гэта робіць? Ці ёсць у яе на гэта сапраўдныя прычыны? Пра гэта гледачы змогуць даведацца са спектакля «Тытанавая ведзьма».

Аўтар п’есы Улада Альхоўская ў 2025 годзе стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы драматургічны твор» за зборнік п’ес для падлеткаў «Аватары тэатра». Неаднаразова была пераможцай міжнароднага конкурсу «Час драмы» пры тэатральнай бібліятэцы Сяргея Яфімава.

П’еса «Тытанавая ведзьма» з'яўляецца фіналістам незалежнага міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Зыходная падзея – XXI стагоддзе» (2019), увайшла ў лонг-ліст міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Час драмы, 2020, вясна». Упершыню пастаўлена ў 2021 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя).

Рэжысёры Канстанцін Ганчароў, Юрый Іваноўскі. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Сарычавай. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклад п'есы на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

У спектаклі занятыя: Алёна Меркушава (Марта), Антон Бараноўскі / Ілля Блыкін (Віктар), Кірыл Гільгенберг / Даніла Катовіч (Платон, сябар Віктара), Вераніка Малашкевіч / Надзея Радзімава (Каця, жонка Віктара), Святлана Жукоўская / Ніна Обухава (Таццяна, куратар сацыяльнага эксперыменту), Вераніка Малашкевіч / Надзея Радзімава / Аксана Сурвіла (Цень), Кірыл Гільгенберг / Даніла Катовіч / Мікалай Чарных (Цень).

Працягласць спектакля - 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам.
Узроставае абмежаванне - 16+.
Квіткі таксама можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий