«МОЯ БЕЗУМНАЯ СВАДЬБА» НА КОЛАСОВСКОЙ СЦЭНЕ

30.01.2026

2 сакавіка (19:00) на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа - гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно з Масквы. Віцебскія гледачы ўбачаць самую смешную камедыю «МОЯ БЕЗУМНАЯ СВАДЬБА» паводле апавядання Міхала Зошчанкі «Вясельнае здарэнне».

Квіткі можна набыць анлайн.

  

Адносіны да шлюбу павінны быць сур'ёзнымі, і спяшацца з рашэннем пра вяселле без важкай на тое прычыны не варта. Легкадумны жаніх Валодзька Завітушкін гэтак хутка зрабіў прапанову дзяўчыне, што нават не паспеў запомніць выгляд сваёй абранніцы. Галоўны герой прыходзіць са спазненнем на ўласнае вяселле і, вядома, трапляе ў даволі пікантную сітуацыю – у час вяселля ён прыняў за сваю нявесту зусім незнаёмую яму дзяўчыну!

  

Смешныя і недарэчныя сітуацыі пераследуюць галоўнага героя і яго сябра на працягу ўсёй гісторыі. Супраць жаніха плятуцца інтрыгі, у якіх замяшаны запрошаныя госці. У выніку Валодзька Завітушкін з жаніха ператвараецца ў звычайнага госця на вяселлі.

Хто зойме месца няўдалага жаніха і чым усё скончыцца, вы даведаецеся, калі прыйдзеце на свята гумару, іроніі і добрага настрою пад назвай «Моя безумная свадьба» ! Вас чакае яркі касцюмаваны спектакль, расказаны непаўторнай мовай майстра савецкай сатыры і гумару Міхала Зошчанкі!

  

Рэжысёр Аляксандр Мохаў. Інсцэніроўка Аляксандра Макарава. Мастак Паліна Харытонава.

У спектаклі заняты артысты Аляксандр Марозаў (Жаніх), Марыя Болтнева (Нявеста), Вольга Сташкевіч (Сяброўка), Міхал Церышэнка (Бацька), Ірына Нізіна (Маці), Раман Юнусаў (Сябар).

Узроставае абмежаванне - 12+. Працягласць - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X