ПРЭМ'ЕРА Ў СНЕЖНІ! НА КАМЕРНАЙ СЦЭНЕ - «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА»

29.10.2025
5 і 6 снежня на камернай сцэне адбудзецца прэм'ера спектакля «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА» па п'есе сучаснага беларускага драматурга Улады Альхоўскай. Жанр пастаноўкі вельмі арыгінальны, сінтэтычны - драматычна-камедыйны трылер.
Пастаноўку ажыццяўляюць Канстанцін Ганчароў, мастацкі кіраўнік тэатра, і Юрый Іваноўскі, добра вядомы гледачам як рэжысёр спектакля «Вядзьмарка і Дыназаўрык» і літаратурны рэдактар тэатра. Новы сцэнічны твор Коласаўскага тэатра даследуе помсту як з'яву чалавечага жыцця.
Дасведчаны махляр Віктар атрымаў мяккі прысуд - яго турэмнае зняволенне замянілі ўдзелам у адмысловым сацыяльным праекце. Герой павінны даглядаць маладую Марту, прыкутую да інваліднага крэсла. Здаецца, што яна не здольная стварыць вялікіх праблем і гэты месяц будзе «амаль курортам». Аднак замест ціхай, зашуганай дзяўчыны яго сустракае ведзьма, здольная ператварыць яго жыццё ў сапраўдны кашмар. Чаму яна гэта робіць? Ці ёсць у яе на гэта сапраўдныя прычыны? Пра гэта гледачы змогуць даведацца ў спектаклі «Тытанавая ведзьма».
Аўтар п’есы Улада Альхоўская (Собалева) - аўтар больш за 35 раманаў у жанрах дэтэктыва, трылера, містыкі. Неаднаразова была пераможцай міжнароднага конкурсу «Час драмы» пры тэатральнай бібліятэцы Сяргея Яфімава. У 2025 годзе стала лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы драматургічны твор» за зборнік п’ес для падлеткаў «Аватары тэатра».

П’еса «Тытанавая ведзьма» з'яўляецца фіналістам незалежнага міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Зыходная падзея – XXI стагоддзе» (2019), увайшла ў лонг-ліст міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Час драмы, 2020, вясна». Упершыню пастаўлена ў 2021 годзе ў Цюрыху (Швейцарыя).
У творчай камандзе спектакля - мастак-пастаноўшчык Наталля Сарычава, аўтар музычнага афармлення Міхаіл Рудак, харэограф Дзіяна Юрчанка, аўтар перакладу п'есы на беларускую мову Алесь Замкоўскі.
У новым спектаклі ролі выконваюць Алёна Меркушава (Марта), Антон Бараноўскі і Ілля Блыкін (Віктар), Кірыл Гільгенберг, Даніла Катовіч і Мікалай Чарных (Платон, сябар Віктара), Вераніка Малашкевіч і Надзея Радзімава (Каця, жонка Віктара), Святлана Жукоўская і Ніна Обухава (Таццяна, куратар сацыяльнага эксперыменту).
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі на спектакль «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА» можна анлайн
- на 5 снежня (19:00)
- на 6 снежня (18:00).
Квіткі ёсць таксама ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62 63 81.
Рэжым работы касы:
панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30;
перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.


















Добавить комментарий