ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ КАНТРАЛЁРА БІЛЕТАЎ ЕСІПАВУ ГАЛІНУ УЛАДЗІМІРАЎНУ!

03.07.2025

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе з юбілеем кантралёра білетаў Есіпаву Галіну Уладзіміраўну!

Галіна Уладзіміраўна нястомна служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.

Шчыра жадаем моцнага здароўя, досыць усмешак, сонечных дзён, падтрымкі родных, верных сяброў і калег, матэрыяльнага дабрабыту, пазітыўных пачуццяў і эмоцый, выдатнага настрою!

А ў дадатак да віншаванняў прыміце ад нас гэтыя вершаваныя радкі:

Гады ідуць, мінаюць зімы, вёсны,
І вязка дзён становіцца цяжэй.
Умееце Вы, хоць гэта і няпроста,
Па-людску жыць сярод людзей.

Гады спыніць, на жаль, не маем рады,
А ў юбілей мы хочам пажадаць:
Здароўя, сонца, Божае спагады,
Заўсёды Вас мы будзем паважаць.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X