У СВЯТЛАНЫ МАКАРАНКА – ПАДЗЯКА МІНІСТРА КУЛЬТУРЫ. У АЛЯКСЕЯ АНІСЕНІ – ГАНАРОВАЯ ГРАМАТА ЎПРАЎЛЕННЯ КУЛЬТУРЫ ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
28 красавіка на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа былі ўзнагароджаны коласаўцы.
Галоўнаму мастаку тэатра Святлане Макаранка аб'яўленая Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за выдатныя творчыя дасягненні і высокі прафесіяналізм.
Артыст Аляксей Анісеня ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за актыўны творчы пошук і яскравае выканальніцкае майстэрства пра стварэнні вобразаў у спектаклях тэатра імя Якуба Коласа.
Шчыра віншуем коласаўцаў і зычым ім далейшага няспыннага творчага развіцця!



















Добавить комментарий